Вызначальнік грыбоў Класы i парадкі грыбоў (ключ 1) * 1. Зярліцы развіваюцца ў асках. Пладовыя целы пераважна наглебавыя, болып або менш мясістыя, часта крохкай кансістэнцыі, у адных грыбоў спачатку куляватыя, потым вухаватыя або нагадваюць сподачак, у другіх маюць выгляд складкава-зморшчкавай, сеткава-ячэйкавай або падзеленай на лопасці шапачкі, зрослай з цыліндрычнай ножкай. Радзей яны падземныя або паўпадземныя — тады клубняватыя, ca шчыльнай мякаццю — клас Аскавыя грыбы — ключ 2. — Зярліцы развіваюцца на базідыях. Пладовыя целы іншай будовы — клас Базідыяльныя грыбы.................................................... 2 2(1). Пладовыя целы ў болынасці відаў складаюцца з шапкі i ножкі, падобныя да парасонікаў. Часам ножка развітая слаба, эксцэнтрычная або адсутнічае — тады шапка бакавая ці сядзячая.У іншых грыбоў пладовыя целы ў асноўным прамастойныя, рознай формы — булаватыя i ніткаватыя, каралева- або кусцікаватаразгалінаваныя, лейкаватыя, або палічка-, капыта- ці языкаватыя. Базідыі размяшчаюцца адкрыта на дзідках (шыпіках), жылках i складачках, у трубачках ці на пластках........................................3 — Пладовыя целы спачатку падобныя да кулі, яйка ці грушы; у спелым стане — да шапачкавых або смаржковых грыбоў, нагадваюць зоркі або дробныя гняздзечкі, пераважна наглебавыя. Радзей яны падземныя i паўпадземныя — тады клубняватыя. Базідыі змяшчаюцца ў сярэдзіне пладовых цел— Гастэраміцэты — ключ 7. 3(2). Пладовыя целы шчыльна- i цвёрдамясістыя, часам у спеласці рызіністай або дравяністай кансістэнцыі, лейкавай, булававай, каралевай формы, нагадваюць жаўлакі, палічкі, языкаватыя, радзей шапачкавыя. Шапка i ножка (калі яна ёсць) зрослыя. Пменафор дзідкавы, складкавы або трубачкавы, часам гладкі або * Аб карыстанні вызначальнікамі гл. на с
0 👁