Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Смярдзюх (Phallus) — народная назва, ад рэзкага непрыемнага паху; у лаціне ад phallos — мужчынскі палавы орган. Сподачнік (Peziza) — ад формы пладовага цела ў выглядзе сподачка; у лаціне матывацыя не знойдзеная. Сподачніца (Aleuria) — ад сподачкаватай формы пладовага цела; матывацыя лаціны сумнеўная, магчыма, ад зярністай вонкавай паверхні пладовага цела. Стрэшнік (Pluteus) — ад форма шапачкі, падобнай да пляскатай страхі; у лаціне — pluteus — павець, заслона. Студзінаўка (Hohenbuehelia) — па наяўнасці студзінавага праслаення ў мякаці шапачкі; матывацыя лаціны сумнеўная; магчыма, ад нямецкіх слоў hohe — высокі i buhel —пагорак, або антрапанімічная назва. Сухляк (Lentinus) — ад кансістэнцыі мякаці — сухой i пругкай (lentos), якая не гніе, a засыхае пасля даспявання. Сыравежка (Russula) — усходнеславянская народная назва, ад магчымасці ўжываць грыбы нават сырымі; у лаціне ад russulus — чырванявы. Сядловіца (Helvella) — ад лопасцева-седлаватай формы шапачкі; у лаціне ад helvella — гародніна. Таўкачык (Verpa) — народная назва; у лаціне ад ver —вясна (час плоданашэння). Труфля (Tuber, Hydnotria, Stephensia) — народная назва; у лаціне ад tuber — клубень; для іншых матывацыя не знойдзеная. Цвёрдаскур (Scleroderma) — ад цвёрдай кансістэнцыі вонкавай абалонкі; у лаціне ад sciero — цвёрды i -derma — скура. Шалягоўка (Collybia) —па пляскатай i дробнай шапачцы, падобнай да манеткі (шэлег — дробны грошык у старадаўняй Беларусі); у лаціне ад collybos — дробны грошык. Шаранка (Cantharellula) — па цьмяна-шэрай афарбоўцы шапачкі; у лаціне ад cantharos — келіх. Шышкавец (Strobilurus) — ад месца росту на апалых шышках; у лаціне — тое ж {strobila — шышка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 440  ▶