Малачай (Lactarius) — народная назва, ад наяўнасці ў тканках малочнага {lacteus) соку. Масляк (Suillus) — народная назва, ад алеіста-бліскучай ліпкай паверхні шапачкі; у лаціне ад suillus — свіны (бліскучае рыльца). Махавік, казляк (Xerocomus) — народная назва, па месцы росту па моху або па машастовай паверхні шапачкі; у лаціне ад хего — cyxi i сота — апушэнне. Мухамора (Amanita) — народная назва, ад даўнейшага ўжывання грыбоў дзеля тручэння мух; у лаціне ад назвы тары Амано ў Італіі, вельмі багатай на страўны далікатэсны, вельмі смачны цэзараў грыб. Павуцінавік (Cortinarius) — па наяўнасці павуціністага покрыва (cortina). Падвільготніца (Hygrophoropsis) — па падабенстве да грыбоў роду вільготнік (Hygrophorus), ад hygro — вільгаць i -phorus — носьбіт. Падрадоўка (Melanoleuca) — па падабенстве да Радоўкі\ у лаціне ад melano — чорны i leucos — белы. Падшалягоўка (Oudemansiella) —па блізкасці цаШалягоўкі; у лаціне — назва ў гонар міколага Удэманса. Палявіца (Agrocybe) — па росце на палянах i узлессях, на палях; у лаціне ад agro — поле i cybe — галоўка. Пархавік (Lycoperdon) — народная назва; у лаціне ад lyco — воўк; поўная лагічная матывацыя не знойдзеная. Перавяслаўка (Stropharia) —па наяўнасці колца на ножцы; у лаціне ад strophos — пояс, перавясла. Порхаўка (Bovista) — народная назва; у лаціне ад bovis — бык. Похвіца (Volvariella) — па наяўнасці похвы (мяшэчка) на аснове ножкі; у лаціне ад volva — абалонка, похва. Пянёвік (Panus) — па месцы росту на пянёўі; у лаціне назва, дадзеная Плініем надрэўным грыбам. Пячурыца (Agaricus) —усходнеславянская народная назва, ад магчымасці ўжываць грыбы печанымі; у лаціне — імя, дадзенае K. Лінеем шапачкавым грыбам. Радоўка (Tricholoma) — народная назва, ад размяшчення пладовых целаў радкамі; у лаціне ад trichos — валасок, валаконца i -loma — беражок, ліштва. Радоўка-апенька (Tricholomopsis) — народная назва, ад месца росту i падабенства (-opsis) да Радоўкі. Ружавянка (Entoloma) — ад ружовай афарбоўкі даспелых пласткоў i зерля; у лаціне ад ento — выварат i loma — беражок, ліштва. Слізянка (Hebeloma) — ад слізістай у болынасці відаў шапачкі; у лаціне ад hebeo — тупы i loma — беражок. Смаляковец (Gymnopilus) — ад месца росту на драўніне ігліцавых, "на смаляках"; у лаціне ад gymnos — голы i pileus — шапачка. Смаржок (Morchella) — народная назва; матывацыя лаціны не знойдзеная
1 👁