Зярнянка (Gystoderma) — па зярністай паверхні грыба; у лаціне ад cysto — гранула (пухірык) i derma — скура. Казарожка (Ramaria, Clavulina, Clavariadelphus) — народная назіва, па форме пладовага цела; у лаціне ад ramarius — дрэўныя галінкі,clavus — галоўкавы, бул аваты. Капуснік-сядун (Sparassis) -— народная назва, ад падабенства да кветкавай капусты i месца росту каля пнёў; у лаціне ад sparasso (з грэч.) — расшчэплены. Капытнік (Paxillus) — па падабенстве шапачкі з моцна падкручаным беражком да капыта; у лаціне ад paxillus— калочак, тьічынка (магчыма, па форме зародка пладовага цела). Каранёвец (Rhizopogon) —- па наяўнасці шнуроў (каранёў) на паверхні грыба; у лаціне ад rhizo — корань i pogon -— барада. Келіхаўка (Lepista) —па келіхаватай форме спелай шапачкі; у лаціне ад lepista — келіх. Кілішак (Cyathus) — ад гнездаватай формы грыба; у лаціне ад cyathus — кілішак. Колцавік (Rozites) — па наяўнасці колца на ножцы; у лаціне імя ў гонар міколага Роўза. Красулька (Calocybe) — народная назва; у лаціне ад calo — прыгожая i cybe — галоўка. Крохленка (Psathyrella) — па адметнай крохкасці шапачкі; у лаціне ад psathyros — крохкі. Круглакіправік, палявік (Gyroporus) — па круглай форме кіпраў; сінонім —- народны; у лаціне ад gyros — круглы i porus — кіпра (адтуліна трубачкі). Крушняк (Lyophyllum) — народная назва, ад плоданашэння вялікімі купамі, крушнямі (зросткамі); у лаціне ад lyo — адшчапляць i phyllon — пласток. Лакавіца (Laccaria) — калька з лаціны: ад lacca — лак. Лейкавіца (Clitocybe) — па лейкаватай форме шапачкі ў даспелых грыбоў; у лаціне ад clito — пахілая i cybe — галоўка. Ліпчак (Chroogomphus) — па слізістай ліпкай шапачцы; у лаціне ад chroo — рыжы i gomphus —клінок, цвік. Лісічка (Cantharellus) — народная назва; у лаціне ад cantharus — кубак для віна. Лускаватка (Pholiota) — па лусковай паверхні грыбоў; у лаціне ajxpholio — лускавіна. Лускоўніца (Lepiota) — па наяўнасці густога лускавіння на шапачцы; у лаціне ад lepis — лускавіна. Макрэц (Gomphidius) —па наяўнасці слізістага покрыва; у лаціне ад gomphus—клінок, цвік (відаць, па форме маладых грыбоў, з вузенькай шапачкай на развітай ножцы
Дадатковыя словы
сінбнім
2 👁