Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Вожычнік (Hydnum, Hericium, Sarcodon) — народная назва, ад дзідаватай формы зерленоснага слою пад шапачкай; у лаціне ад sarco — мясісты (іншыя назвы не знойдзеныя). Вужовік (Amanitopsis) — народная назва, пашыраная для нястраўных грыбоў; у лаціне ад падабенства (-opsis) да грыбоў роду Amanita — мухамора. Вужоўка-апенька, -імшанка (Hypholoma) — народныя назвы, ад месца росту на пянёўі ды па моху, па нястраўнасці; у лаціне ад hyphes — ніткі, валаконне, i -loma — беражок, ліштва. Вушка (Otidea) — ад формы пладовага цела; у лаціне ад oto — вуха. Гаёвік-абабак, -асавік (Leccinum) — народныя назвы, ад месца росту па светлых, негустых лясах пры асінах (асавік) або бярозах (абабак, таксама па мяккай мякаці); у лаціне ад Лекцынума — мясцовасці ў Італіі, адкуль апісаны ўпершыню гэтыя грыбы. Галавач (Calvatia) — народная назва, ад круглявай формы i буйных памераў; у лаціне ад calvus — голы, лысы. Гаркун (Tylopilus) — народная назва, ад гаркаты мякаці; у лаціне ад tylo — гуз i pileus — шапачка. Гладун (Clitopilus) — ад гладкай паверхні шапачкі; у лаціне ад clitos — пахілы i pileus — шапачка. Глузд (Gyromitra) — народная назва, ад звілістай мазгаватай паверхні шапачкі; у лаціне ад gyrosus — са звілінамі нібы мазгавымі. Глызнік-баравік, -добрык (Boletus) —ад масіўнасці шапачкі i клубняватай тоўстай ножкі; у лаціне ад грэчаскага вщлгтг (bolos) — глыза, глыж, камяк. Сінонімы народныя, ад месца росту i магчымасці спажываць. Гнаявік (Coprinus) — народная назва, ад месца росту на гнаі; у лаціне ад copros — гной. Губа (Scutiger, Polypilus, Laetiporus) — агульная ўсходнеславянская назва пераважна надрэўных грыбоў; у лаціне ад scutum — шчыток, poly — шмат, pileus — шапачка, laetus — яркі i porus — кіпра (адтуліна трубачкі). Дрэўнавушка (Pleurotus) — па форме шапачкі i месцы росту на драўніне; у лаціне ад pleuro — бок i oto — вуха. Дугапластовец (Camarophyllus) — па гнутай форме пласткоў; у лаціне ад сатаго — дуга i phyllos — пласток. Жывунец (Marasmius) — па здольнасці высахлых грыбоў ажываць пасля дажджу; у лаціне ад marasmos — ссыхацца. Землязорка (Geastrum) — ад зоркавай формы спелых пладовых целаў; у лаціне ад geo — земляны i astero — зорка. Зімніца (Flammulina) — па плоданашэніі ў зімовы час; у лаціне ад яркай (flamma — полымя) афарбоўкі шапачкі. Зорачнік (Mycenastrum) — па зоркаватай форме спелага пладовага цела; у лаціне ад myces — грыб i astero — зорка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶