Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
філагенетычную блізкасць грыбоў, у наватворах ужывалі прыстаўку пад: падвільготніца, падшалягоўка. Гэтакі ж прынцып уласцівы i для народнай наменклатуры: падрадоўка, падзялёнка. Усе нашы прапановы цалкам адпавядаюць нормам словаўтварэння ў беларускай мове. Ужываючы іх, мы стварылі навуковую мікалагічную наменклатуру амаль для 1000 відаў, разнавіднасцяў i форм шапачкавых базідыяміцэтаў, 105 іхродаў, 17 сем'яў i трох парадкаў, а таксама больш за 400 назваў для грыбоў з іншых сістэматычных груп. Гэтыя назвы ўжываем i ў нашай кнізе, у аб'ёме паказаных тут грыбоў. Магчыма, не ўсё ў нашай спробе атрымалася дакладнае, не усе наватворы, так бы мовіць, добра кладуцца на вуха. Пры далейшай распрацоўцы беларуская мікалагічная наменклаіура, безумоўна, стане больш удалаю, трапнаю, багатаю. Яна будзе больш адпавядаць сваёй галоўнай мэце — даць міколагам ды іншым навукоўцам, наогул зацікаўленым асобам пэўную наменклатуру, прыдатную для карыстання ў даследаваннях, для напісання артыкулаў, кніг, манаграфій, як таго патрабуе сучасны ўзровень навукі. Спадзяемся, што праз спецыяльшую літаратуру гэтыя найменні дойдуць i да больш шырокага чытача i будуць прыязна, з разумением прынятыя ў побыце. Каб унікнуць непаразуменняў, якія звычайна ўзнікаюць пры ўжыванні чагосці новага, падаем ніжэй матывацыю найменняў родаў грыбоў, ужытых у нашай кнізе. Тлумачэнні навуковых родавых найменняў грыбоў Апенька (Armillariella) — народная назва, ад месца росту; у лаціне ад armilla — бранзалет. Апенька-варушка (Kuehneromyces) — народная назва, ад месца росту ды неабходнасці зварыць грыб перад ужываннем; у лаціне імя ў гонар міколага Кюнера. Белакапытнік (Leucopaxillus) — ад падабенства да грыбоў роду Paxillus — капытнік i светлай афарбоўкі зерля (leucos — белы). Белапавуцінавік (Leucortinarius) — ад падабенства да грыбоўпавуцінавікаў i светлай афарбоўкі зерля. Благун (Bolbitius) — народная назва, ад немагчымасці ўжывання; у лаціне ад bolbiton — каровіны гной. Буйналускоўніца (Macrolepiota) — ад буйных памераў i падабенства да грыбоў роду Лускоўніца; у лаціне ад macro— буйны i lepis— лускавіна. Валакнянка (Inocybe) — ад валакністасці паверхні грыбоў; у лаціне ад ino — валакно i cybe — галоўка. Вільготнік (Hygrophorus) — калька з лаціны: hygro — вільгаць i phorus — носьбіт. Вільготніца (Hygrocybe) — калька з лаціны: hygro — вільгаць i cybe — галоўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёме, семяў
7 👁
 ◀  / 440  ▶