відппт (bolos), што азначае глыза, глыж, камяк. Грыбы гэтага роду i сапраўды буйных памераў, масіўныя, з падушкаватаю мясістай шапачкай i тоўстай, звычайна клубняватай — хаця б у маладых — ножкаю. Адсюль агульная для ўсіх відаў назва глызнік. Такія грыбы, як Boletus edulis з экалагічнымі формамі B. pinicola, B. betulicolus — славутыя сваім выдатным водарам i смакам страўныя грыбы, маюць багатую народную наменклатуру (c. 154-160), але найчасцей яны вядомыя пад назвамі белы грыб (запазычаная з рускай мовы) i баравік. У побыце, дзе грыбаўнікі не заўсёды адрозніваюць формы i разнавіднасці грыбоў, гэта дапушчальна, але ў навуковай тэрміналогіі проста немагчыма называць дуброўную форму B. edulis 'a баравіком (???) дуброўным ці дубовым. Таму мы ўзялі з народнай наменклатуры для рода Boletus дадатковыя азначэнні: баравік для насельнікаў ігліцавых лясоў, мікарызаўтваральнікаў елкі i хвоі, i добрык для грыбоў, што жывуць у дубровах i ўтвараюць мікарызу з дубам, грабам ды іншымі шыракаліставымі дрэвамі. Такім чынам, удакладненыя назвы ў гэтым выпадку для папулярных страўных грыбоў падвойныя — глызнікбаравік, глызнік-добрык, а для нястраўных ці малавядомых — проста глызнік. Паколькі рол Boletus— асноўны ў сям'і, у адпаведнасці з правіламі Міжнароднага батанічнага кодэкса яе назва гучыць як Глызнікавыя. Мы падаем яе разам з пашыранай раней Трубачкавыя у якасці сіноніма. Аналагічным чынам для грыбоў рода Leccinum (у рускай мове лекции, подосиновик, подберезовик) мы абралі агульную родавую назву гаёвік, маючы на ўвазе прымеркаванасць усіх відаў гэтага рода да светлых гаёў, пералескаў, балотных ці баравых узлессяў, наогул да лясоў з рэдкім дрэвастанам; у якасці ж дадатковага тэрміна для відаў, звязаных з асінай (асой) — народную назву асавік (гаёвік-асавік), а з бярозай — пашыраную назву абабак (гаёвік-абабак). Відавыя найменні, як i належыць, пераважна бінарныя, г. зн. складаюцца з двух назваў — родавай (першае слова) i відавай (другое слова). Відавыя азначэнні, вядома, не менш разнастайныя, чым родавыя найменні; іуттаксамаўлічаныя найхарактэрнейшыя рысы грыбоў— колер, пах, смак, форма, месца росту. Беларускія намінацыі ў бальшыні супадаюць з лацінскімі. Калі трэба было паказаць падабенства паводле формы, мы вырашылі карыстацца суфіксам -aeam- (-яват-) замест скалькаванай i на нашу думку нязграбнай марфемы -падобн- (руск. -виды-): куляваты замест шароподобны, эліпсаваты замест эліпсападобны. Аналагічным чынам дзеля паказу слабейшае ступені якасці, у прыватнасці, колеру ці смаку, замест суфікса -ават- (руск. -оват-) ужывалі суфіксы -ав- (-яв-): бялявы замест беловаты, чырванявы замест чырванаваты, рудзявы замест рудаваты. Дзеяпрыметнікавыя азначэнні перадавалі праз суфікс -ел- (-эл-): чырванелы, а не чырванеючы, чарнелы замест чарнеючы, рудзелы замест рудзеючы. Там, дзе трэба было падкрэсліць марфалагічнае падабенства або
Дадатковыя словы
сямі
4 👁