Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
У намінацыях шмат якіх родаў увасоблены характар паверхні: масляк, макрэц, ліпчак, зярнянка, павуцінавік, лускаватка, лускоўніца; у іншых — характар мякаці, яе кансістэнцыя, пах або смак: студзінаўка, крохленка, малачай, вільготнік, сухляк, гаркун. Па адметных асаблівасцях пласткоў паіменаваныя чорнапластовец, ружавянка, дугапластовец; па форме кіпраў (адтулін трубачак) — круглакіправік. Улічаны i характар плоданашэння: радоўка, крушняк. Сярод экалагічных прыкметаў найчасцей бралася пад увагу прымеркаванасць грыбоў да асяроддзя. Сувязь з лесам альбо дрэвамі адлюстравана ў такіх назвах, як баравік, гаёвік, дрэўнавушка, вольхаўка; з мохам — махавік, вужоўка-імшанка; з грыбамі — грыбаўка; з лясным зеллем — травянец. Ёсць найменні, што паказваюць месца росту грыбоў — смаляковец, гнаявік, пожнеўка, пянёвік, шышкавец, або нейкія добрыя (добрык, сыравежка, пячурыца) ці благія якасці (вужовік, вужоўка, мухомора). У некаторых выпадках не абышлося без складаных словаў: круглакіправік, дробназерліца, ружапросвіца, буйналускоўніца; давялося выкарыстаць i падвойныя намінацыі (радоўка-апенька, вужоўка-імшанка, апенька-варушка), але такіх мала. Такім чынам, можна канстатаваць, што нашу задачу мы выканалі ў поўнай адпаведнасці з Міжнародным Кодэксам батанічнай наменклатуры, які патрабуе ад навуковай тэрміналогіі не толькі універсальнасці, дакладнасці i унікальнасці, але i прастаты слоў-найменняў (унанамінальнасці). У сувязі з патрабаваннямі Кодэксу мы ўдакладнілі некаторыя родавыя найменні, імкнучыся наблізіць іх да агульнапрынятых лацінскіх (міжнародных). Напрыклад, род Gomphidius з канцавым -us трэба перадаваць назоўнікам мужчынскага роду; аднак у рускай навуковай наменклатуры пашырана назва жаночая — мокруха. У беларускай літаратуры, a месцамі i ў побыце, таксама ёсць гэтая назва, але яна відавочна запазычана з рускай мовы, бо насельніцтва Беларусі грыбы гэтага роду традыцыйна заве воўчыя, ніякія, паганкі. На Украіне для роду Gomphidius прынятая назва пістрак (Симоненко, 1991), але яна не адлюстроўвае характэрную родавую прыкмету — наяўнасць тоўстага слізістага, мокрага" покрыва, якое доўга захоўваецца на пладовым деле. У адпаведнасці з выкладзеным мы далі гэтаму роду назву макрэц, а усёй сям'i — Макрацовыя. Тое ж давялося зрабіць i з родам Bolbitius: ранейшая назва благушка заменена на благун; адсюль i больш карэктная назва сям'i Благуновыя. I наадварот: род Hohenbuehelia — студзінавік, дрэўнавушка студзінавае ў ранейшых публікацыях назвалі, як належыць, жаночай назвай студзінаўка. Ёсць значныя ўдакладнанні ў навуковай тэрміналогіі балетавых (трубачкавых) грыбоў. Возьмем, напрыклад, род Boletus цалкам, без вылучэння з яго ў самастойныя роды Gyroporus *а, Suillus 'а, Xerocomus 'а, Tylopilus 'а, Leccinum 'а. Лацінская назва Boletus паходзіць ад грэчаскага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямi
3 👁
 ◀  / 440  ▶