Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
кажучы, даўно ўжо наспела неабходнасць спробы прывесці ўсё гэта ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі. Таму па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выдадзеныя два выпускі: "Беларуская навуковая наменклатура: Грыбы, Аскаміцэты, Базідыяміцэты" (Сяржаніна, 1991) i "Грыбы: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя" (Сяржаніна, 1995). Тэрміналогія i наменклатура шапачкавых грыбоў прыведзеная (з неабходнымі тлумачэннямі) i ў нашай манаграфіі (Сяржаніна, 1994). Распрацоўцы гэтага пытання папярэднічала деталёвае азнаямленне з вопытам развязвання яго у розных мовах — рускай, украінскай, літоўскай, латышскай i эстонскай, a таксама польскай, чэшскай, славацкай, балгарскай i нямецкай. Там, дзе грыб не мае пэўнай народнай назвы, яго найменне ў нашых блізкіх суседзяў — рускіх ды ўкраінцаў — гэта проста транслітарацыя з лаціны (Elaphomyces — элафомицес, Ombrophila — оморофила). У немцаў i народаў Балтыі назвы грыбоў складаныя, з дзвюхтрох частак; першая звычайна — пэўная прыкмета грыба, а другая — своеасаблівы фармант: у літоўцаў-----bude, у латышоў----ene, -sene для родаў Clitocybe, Laccaria ды іншых; у немцаў — -pilz для страўных ці атрутных, -ling для малавядомых i нястраўных грыбоў. Нам больш пасуе прынцып утварення грыбных назваў у чэшскай, польскай i славацкай мовах, дзе яны ў большасці простыя, адпавядаюць лаціне i да таго ж улічваюць асноўныя прыкметы грыбоў. Напрыклад: smardz (смаржок, Morchella), piestrzenica (глузд, Gyromitra), mipenka (сподачнік, Peziza), upko (вушка, Otidea) i г.д. Кіруючыся гэтым прынцыпам, мы стварылі шэраг назваў для тых грыбоў, што дасюль не мелі беларускіх навуковых найменняў, a зваліся толькі праз кальку з рускай ці лацінскай мовы. Пры гэтым, вядома ж, імкнуліся захаваць адпаведнасць агульнапрынятым, міжнародным найменням, спалучаючы адлюстраванне адметных прыкмет грыбоў з характэрнымі асаблівасцямі беларускай мовы. Пры распрацоўцы наменклатуры галоўная ўвага аддадзеная родовым назвам; ад іх утвараюцца i назвы сем'яў (праз суфікс -ев- ці -яв-) або парадкаў (праз суфікс -альн-). Распрацоўваючы родавую наменклатуру, мы імкнуліся як мага шырэй карыстацца самабытным i багатым скарбам роднай мовы, каб надаць грыбу найменне трапнае, гучнае, адпаведнае характэрнай біялагічнай прыкмеце віда i нормам беларускага словаўтварэння. Кожную назву забяспечвалі адпаведнай матывацыяй, неабходнымі тлумачэннямі. За аснову браліся розныя прыкметы i асаблівасці грыбоў, іх будовы або экалогіі. Найчасцей гэта марфалагічная адзнака. Напрыклад, капытнік, веяровік, лейкавіца, стрэшнік, шалягоўка— назвы грыбоў паводле формы шапачкі; перавяслаука, похвіца — паводле формы аба структуры ножкі; глызнік, сподачнік — па форме ўсяе базідыёмы (пладовага цела
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

омброфила, семяў, элафомйцес
3 👁
 ◀  / 440  ▶