склероцыі «рагатаежыта», «эцыдыяспоры, або веснавыя споры», ботрыцыс (шэрая гніль), караняед, бародаўкі i шматкі на шапачцы, пярсцёнак i вольва на ножцы, мякаць, покрыва, уздуцце, зоркаўкі. Значны ўклад у развіццё беларускай навуковай мікалагічнай тэрміналогіі зрабілі выданні БелСЭ (т. 1-12,1969-1975), Энцыклапедыя прыроды Беларусі (т. 1-5,1983-1986), але паўсюдна панавалі толькі калькі з лаціны ці рускай мовы. Даследчыкі нават самай развітай мікалагічнай наменклатуры, якой з'яўляецца руская, лічаць, што непажадана, неапраўдана насычаць сістэму нацыянальнай наменклатуры лацінізмамі (Борисова, 1989). Такі падыход губіць народны вопыт, стварае цяпер перашкоды i цяжкасці камунікацыйнага характару. Таму адной з цяжкасцей была i з'яўляецца перадача ўнутранага зместу лацінскіх найменняў (класаў, відаў, сем'яў, назваў асобных грыбоў) на беларускую мову. Гэтая частка беларускай навуковай наменклатуры i тэрміналогіі можа мець удакладненні i ў будучым. Каб перадаць асацыятыўнасць, трапнасць i спецыфічнасць у мікалагічных найменнях, неабходна было звярнуцца да ўсіх пластоў беларускай мовы, бо фондаў толькі літаратурных аказалася недастаткова. Сучасная мікалагічная тэрміналогія i прынцыпы яе стварэння 3 папярэдніх раздзелаў вынікае ясна: беларуская мікалагічная тэрміналогія i наменклатура патрабуе неадкладнай далейшай распрацоўкі. Па-першае, грыбы застаюцца ледзь не самымі папулярнымі сярод прыродных аб'ектаў, як i раней прыцягваючы ўвагу не толькі спецыялістаў, але i самага шырокага кола насельніцтва. Па-другое, у выяўленай I. Я. Яшкіным найбагацейшай народнай наменклатуры, якая без сумневу мусіць быць базаваю крыніцай для навуковай тэрміналогіі, ёсць шмат недакладнасцяў, часам блытаніны: блізкія па сваіх прыкметах грыбы называюцца па-рознаму, a далёкія, зусім не звязаныя — аднымі i тымі ж назвамі. Бывае, што назва ніяк не адпавядае важным прыкметам грыба ці нават супярэчыць ім. Па-трэцяе, амаль да апошняга дзесяцігоддзя навуковая тэрміналогія на грыбы не была аб'ектам спецыяльнага вывучэння ані ў мовазнаўстве, ані ў мікалогіі, a тое, што падавалася ў спецыяльнай літаратуры за выключэннем бадай што некаторых меркаванняў В. Ф. Купрэвіча, падрабязна разгледжаных вышэй, было пераважна толькі калькаваннем лацінскіх ды рускіх намінацыяў, а гэта, вядома, наўрад ці ўзбагаціла нацыянальную мову i культуру народа. Усім гэтым матэрыялам відавочна бракавала выкарыстання трапнай i гучнай народнай мовы, яе багатага традыцыйнага моўнага арсеналу, замест якога ў літаратуру пра грыбы траплялі, a праз яе потым прыжываліся i ў побыце словы, часам зусім незразумелыя мясцовым жыхарам. Інакш
Дадатковыя словы
абектам, абектаў, зяўляецца, семяў
2 👁