Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
грыбніцы), шнуры, слояўцавыя расліны, прысоскі (Купрэвіч, 1935). Многа неабходных мікалагічных тэрмінаў у народнай мове адсутнічае, i таму пераважная большасць з іх у працах В. Ф. Купрэвіча была лацінскага паходжання, з'яўлялася калькамі: канідыя, гіфы, оагоні, гіменій i інш. У тэксце ўсе запазычаныя тэрміны тлумачацца, што стварае лёгкасць чытання i разумения напісанага: сумкі (аскусы) умясцілішчы', сумкаспор (аскаспор), прысоскі (гаўсторыі), протабазідыі (шматклетачныя) (Купрэвіч, 1935). У Барысаўскім р-не ямку у цэнтры шапачкі завуць кобачка (відаць, па аналогіі з копачкі — ямкі з расткамі на бульбіне, a пласткі падысподам шапачкі — рубчыкамі ці рупчыкамі (Слоўнік гаворак цэнтр. р-наў Беларусі, 1, Мн., 1990). Шапачку часам называюць капялюшык (Мазырскі р-н), галоўка (Лагойскі, Навагрудскі, Слонімскі р-ны), плешка (Ельскі, Столінскі р-ны), каптурык (Гомельскі р-н), каупак (Навагрудскі р-н), шляпка (Мсціслаўскі р-н); ніжнюю частку шапачкі грыба — падшапка (Буда-Кашалёўскі, Лельчыцкі, Пухавіцкі, Чэрвенскі р-ны); грыбніцу — грыбны цвет (Мсціслаўскі р-н), грыбня (Бярэзінскі р-н). Каморкай ці сітавінай завуць пустату ў ножцы (Чэрвенскі, Лельчыцкі р-ны); nep 'ем або nep 'ечкам — пласткі пад шапачкай (Драгічынскі, Камянецкі р-ны); муражок, мурогат — шыпікі ў вожычнікаў (Столінскі р-н). (Раслінны свет. Тэматычны слоўнік. Мн., 2001, c. 357-358.) Тэрмін млечнік, млечная жыла лепш было б перадаваць усходнеславянскай формай малочнік, падмалочнік або малачай. Ba ўсходніх славянскіх мовах няпоўнагалосная форма адсутнічае i запазычана як тэрмін з абшару, дзе распаўсюджаны польская, нямецкая, лацінская i грэчаская мовы. Ba ўсіх усходнеславянскіх мовах гэтая няпоўнагалосная форма не можа ўжывацца як навуковы наменклатурны i тэрміналагічны тэрмін. Відаць, у сувязі з тым, што «Грыбы адносяцца да прасцейшых зародкавых (споравых), так званых слояўцавых раслін, цела якіх не падзяляецца на корань, сцябло i лісце» (Купрэвіч, 1935), найменні розных частак грыба маюць метафарычнае значэнне, што дапускае вольнае ўжыванне розных сінонімаў: шапачка, ножка, пянёк, корань (В. Ф. Купрэвіч, 1929); ножка, шапачка, сушаны корань, сыры карэньчык (Захарыч, 1955). Такім чынам, словы корань, шапачка, грыбня можна лічыць за тэрміны. Пазней для патрэб школы былі створаны навукова-папулярныя даведнікі па мікалогіі (Сяржаніна, 1971, Стрэльская ды інш., 1978). У іх падрабязна, з дакладнай навуковай аргументаванасцю, падаюцца мікалагічныя тэрміны па марфалогіі, анатоміі, фізіялогіі грыбоў, іх хімічным саставе, біялогіі. Такіх тэрмінаў больш за 160. Пераважная большасць з іх — калькі з лацінскай мовы праз рускую. Трэба адзначыць спробу аўтараў выкарыстаць yce магчымыя народныя найменні, якія паказваюць сутнасць прадмета, з'явы, працэсу ў мікалогіі, напрыклад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, зяўлялася
2 👁
 ◀  / 440  ▶