volemus Fr. ён прапанаваў паддубень, падмалочнік, падарэшнік. Тэрміны прыжыліся ў беларускай мікалагічнай навуцы. Пры адсутнасці наяўнай мясцовай назвы пісаліся лацінскія найменні. «Пры ўсім жаданні, — піша В. Ф. Купрэвіч, — даць у cnice толькі мясцовыя назвы грыбоў (побач з навуковымі) — зрабіць гэта не ўдалося, бо далёка не заўсёды маюцца такія назвы» (Купрэвіч, 1931). Беларускія тэрміны фарміруюцца паводле народных назваў, пасля іх прапануюцца запазычаныя назвы праз коску з кропкай тыпу рыжок; рыжык (Купрэвіч, 1931) або ў дужках — малачай (г р у з д ь). У пасляваенны час міколагі зноў звяртаюцца да народнай мікалагічнай наменклатуры. Так, у брашурах Ф. Ф. Захарыча пасля рускамоўных калек даюцца сінанімічныя рады мясцовых назваў грыбоў, напрыклад: «Таўстушка. Мясцовая назва курочка»; «Молочай. Мясцовая назва падмлечнік, падарэшнік, гладыш»; «Падбярозавік. Мясцовая назва абабак, чорны грыб, асавік, каласавік». Часам даюцца цэлыя спісы мясцовых назваў, напрыклад; падмлечнікі, падгрузды, падуасноўкі, прыбалотнікі, балатавікі (Захарыч, 1955). Марфалагічная навуковая тэрміналогія таксама стваралася шляхам выяўлення мясцовых народных тэрмінаў i прыцягненнем лацінскіх калек праз рускую мову. Так, у 1924 г. зафіксаваны як беларускія навуковыя тэрміны толькі наступныя: плёнка, скурка, плеўкагрибная (пелена грибов), базідыяльныя грыбы; грыбня (грибница), цвілёвыя грыбы (плесневые грибы), слізяватыя грыбы (слизистые грибы); торбачкавыя грыбы (сумчатые грибы), губка (трутовик), шапка (шляпка), шапкавыя грыбы (шляпочные грибы) (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1924). Былі i іншыя прапановы. Напрыклад: струтчакі — для грыбоў з трубкаватым, з трубачак, або струткоў, пластом пад мякаццю шапачкі; з пласткамі, ці пругамі — пружакі; для грыбных зароднікаў — спораў — зярліцы, зерле; для ніжэйшых (споравых) раслінаў — зерлевыя расліны (Ластоўскі, 1924). В. Ф. Купрэвіч зрабіў афіцыйнымі, навуковымі наступныя народныя тэрміны: пласткі (пласточкі), плеўкі, пянёк (ножка) грыба, неядальныя грыбы, страўныя грыбы, паасобнік («особь»), плёўка, зароднік (спора), пярсцёнак, махрачы (Купрэвіч, 1929). Пазней дадаюцца i новыя сінонімы: пянёк, шапачка, грыбная мякаць, мяккая губка, тоненькія трубачкі, сок, пянёк шчыльны, пянёк вальцаваты з чорнымі валакністымі лусачкамі, скурка шапачкі, пянёк з пасачкамі, плевачка пад шапачкай, на пяньку маецца балоністы пярсцёнак, пянёк пруткі, досыць шчыльны, (шапка) робіцца плюскатай з гарбінкай пасярэдзіне, на паверхні шапачкі паганкі маюцца белыя ласкуткі або белыя бародавачкі ці лусачкі, слаі з сысочкамі, паверхня смаршчкоў сеткаватая або пакрытая граначкамі (Купрэвіч, 1930), зародак (спора), «нарасты» (гіперплазія), плёнкі (шчыльныя спляценні
Дадатковыя словы
пад^асноўкі
6 👁