Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
порхаўка шыпаватая, порхаўка-куля, баравік, бабак, рыжок, сыраежка, апёнак, апёнак неядальны, трутавік, грыб-чужаед, грыб-парасон, лісічка страўная, махрач жоўты, махрач ружовы, мухамор, падасінавік, падарэшнік, падбярозавік (Купрэвіч, 1929). У другой працы, якая прызначалася для калгасаў, кааператываў, школ сялянскай моладзі i збіральнікаў грыбоў наогул, зафіксаваныя 43 мясцовыя назвы. У дужках да іх дадзены лацінскія адпаведнікі, a таксама наяўныя ў аўтара мясцовыя сінонімы. За рэестравае слова В. Ф. Купрэвіч бярэ патрэбную мясцовую назву: баравік (белы грыб, белавік, выплывальнік — ранні баравік); бабка чорная (падбярозавік; казак); падасінавік (асавік, чырвоны грыб, чырвоная бабка); рашэтнікі (махавікі, падмошнікі) — paшэтнік звычайны (падмошнік), рашэтнік стракаты, рашэтнік зялёны, paшэтнік цынамонавы; маслякі, маслянікі (казлякі) — масляк кароўі, казляк звычайны (бярозавік, жоўцік); «сатанінскі грыб»; красік (сіняк); жоўчны грыб; лісічкі— лісіца, лісічка сапраўдная; л ісічка атрутная (сплоень); свінарка; рыжок; валовік (валавянка, валнушка, валамянка), «валовік бледны»; грузд (хрушч), «наські» — маленькі грузд; падгрузд (малачай), «сухар»; свінушка; гаркушка (гаркуха); паддубень, падмалочнік, падарэшнік; апёнкі — апёнка несапраўдная, апенка вадкая; свінушкі — свінушка карэнная, свінушкажоўтая; грыб-парасон; гнаявозы (навознікі, благушкі) — гнаявоз лахматы, гнаявоз шэры; печурыцы — пячурыца палявая, пячурыца лугавая, пячурыца лясная; сыравежкі — c. зеленаватая, c. далікатная, с. атрутная; паганкі — паганка бледная, «паганка сценевая», мухамора звычайная; калчакі — калчак лускаваты, калчак жоўты; смаршчкі — смаршчок стажкаваты, смаршчок звычайны, страчок, смаршчок смярдзючы (вясёлка, чортава яйка); порхаўкі (дажджавіковыя) — порхаўка, «чортава табака», порхаўка-дуля, порхаўка-куля, порхаўка жоўтая; труфлі— «белая труфля»; махрачы (сям'я рагацікавыя) — махрач жоўты, махрач чырвоны; губкі — губка жоўтая, губка лускаватая (Купрэвіч, 1930). Як бачым, для беларускай навуковай тэрміналогіі В. Ф. Купрэвіч выкарыстоўвае традыцыйныя мясцовыя «беларускія назвы як больш мэтазгодныя для данай працы» тыпу баравік, валовік ваўнянка', сыравежка, порхаўка-дуля, мухамора, порхаўка-куля, пячурыца, губка, рыжок. Таксама выкарыстаны рускія назвы тыпу падасінавік, жоўчны грыб, грузд, падгрузд, паганка, сплоень. Ен робіць спробу аналізаваць беларускі мясцовы матэрыял i на аснове аналізу замацоўвае беларускую назву як тэрмін. Так, улічваючы мясцовую традыцыю i субстытуцыйны фактар, В. Ф. Купрэвіч размяжоўвае назвы казлякі i маслякі: «Каб пазбавіцца ад непаразуменняў з назвамі грыбоў, трэба ведаць, што грыбы, якія на Беларусі завуцца маслякамі", у РФ маюць назву козляки"» (Купрэвіч, 1930). Для грыбоў не першага гатунку, якія маюць многа сінонімаў у мясцовых гаворках, В. Ф. Купрэвіч прапануе некалькі сінонімаў, лічыць іх «як больш мэтазгоднымі». Напрыклад, для грыба L
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
9 👁
 ◀  / 440  ▶