Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Значыць, назву асавік, якая ўтворана ад аса асіна' праз прыметнік асовы з дапамогай суфікса -ік паводле месца, дзе расце (Эт. сл. бел. м., 1978), можна прапанаваць як наменклатурны тэрмін. Для Leccinum scabrum (Fr.) S. F. Gray f scabrum у якасці тэрміна прапануем два сінонімы — літараіурную назву абабак, якая пашырана ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, i старажытную ляднік, якая вядома цяпер у друцка-быхаўска-крупска-гарадоцкай зоне. Г эта назва адзначаецца ўжо на самым пачатку XVII ст. у Баркалабаўскім летапісе (1604 г.). Матывацыя яго такая: ляднік— гэта 'грыб, які добра расце ў забалочаных, нізінных лясах, ва ўвільготненым бярозавым лесастоі, у бярозавым дробналессі, a таксама ў бярозавым кустоўі на лядах (лесасеках)'. Цікава, што гэтая назва пашыраецца на паўночны ўсход (Калінінская вобл. РФ), дзе адзначаецца назва таго ж кораня лядиновый 'абабак, які расце ў бярэзніку'. Там жа адзначаецца шмат аднакарэнных слоў з такой жа семантыкай: 'бярозавы зараснік', 'нізінны лес', 'любое месца з кустамі або лесам', балота' (Словарь русских народных говоров, 1978). У літаратуры па нарыхтоўцы грыбоў назва абабак даецца першым сінонімам у сінанімічным радзе мясцовых найменняў: абабак, норны грыб, асавік, каласавік (Захарыч, 1955). Матэрыял паказаў надзвычай вялікую пашыранасць назвы абабка (ж. р.), якую мы вырашылі даць першым сінонімам. Для Phallus у народных гаворках самым трапным з сінонімаў з'яўляецца смярдзюх. Відаць i мы не паграшылі супроць навукі, калі назвалі грыб не вясёлка звычайная (калька з рускай мовы), а смярдзюх i сям'ю, адпаведна, — смярдзюхавыя. Назва вясёлка у беларускіх гаворках адзначаецца пры найменні смаржкоў i мае матывацыю веснавы'. (Параўнайце, з народнага арсеналу выкарыстана азначэнне смярдзючыя вясёлкі, мухомор смярдзючы у кнізе «Нашы грыбы» (Сяржаніна, 1971)). Цікава прасачыць гісторыю наменклатуры i навуковай тэрміналогіі назваў грыбоў на Беларусь Ва ўсіх дарэвалюцыйных выданнях беларускія мясцовыя назвы даюцца выпадкова, пасля лацінскай ці афіцыйных польскіх i рускіх. У першай працы па сістэматызацыі навуковых наменклатурных тэрмінаў не зафіксавана ні адной назвы шапачкавых грыбоў (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1924). Толькі заснавальнік беларускай сучаснай мікалогіі В. Ф. Купрэвіч зрабіў па сутнасці першую навуковую сістэматызацыю мясцовых назваў грыбоў. Народныя найменні Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. ляглі ў аснову гэтага першага навуковага вопыту (Купрэвіч, 1929). Пазней ён пісаў: «Праца па вывучэнню грыбной флёры ў нас, у БССР, калі не памыляюся, ніяк не пастаўлена... Патрэбна паставіць "грыбную справу" на належную вышыню» (Купрэвіч, 1931). У сваёй самай першай па матэрыялах экскурсіі вучняў у грыбы (у часе працы настаўнікам) В. Ф. Купрэвіч фіксуе наступныя народныя назвы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, лядйновый, сямю
1 👁
 ◀  / 440  ▶