Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Дулінскі c/c Шаркоўшчынскага р-на), Грузды (Багушэўскі c/c Сенненскага р-на, Хорастаўскі c/c Салігорскага р-на). Нават у 1964 г. узнікла новая назва Груздава ў выніку перайменавання в. Блудава Палачанскага c/c Маладзечанскага р-на. Мяркуюць, што назва грузд запазычана з рускай ў літоўскую мову, а па паходжанні «з'яўляецца выключна славянскай» (Эт. сл. слав, моў, 1980; Эт. сл. бел. м., 1985; Эт. сл. укр. м., 1982). Таму што кожны сінанімічны рад аналізаваўся, раздзяляўся на розныя слаі, i не пакідалася без увагі беларуская літаратурная традыцыя, відаць, замест субстытуцыйнай назвы грузд звычайны можна ўзяць пашыраную ў паўночнай зоне мясцовую назву падгроб i сінонім да яе хрушч. У выніку падобнага аналізу для грыба Leccinum aurantiacum (Fr.) S. F. Gray f aurantiacum прапануем, напрыклад, як асноўны беларускі наменклатурны тэрмін назву асавік замест пашыранай літаратурнай назвы падасінавік (y мастацкай літаратуры, у вусным маўленні можа ўжывацца любая назва) Да ўсяго трэба дадаць, што назва падасінавік, хоць i выразная па матывацыі, але па марфалагічнай форме з'яўляецца складанай, мае прыстаўку i суфікс. Гістарычна на частцы Беларусі, відаць, з'яўляецца субстытуцыйнай па паходжанні, як грузд i інш. Традыцыйна пашыранай з'яўляецца назва аса асіна', яна адлюстравана ў старабеларускіх актах, мае невытворную аснову. Сучаснае пашырэнне назвы дрэва (аса) i асінавай драўніны (асовы) адлюстравана ў матэрыялах i на картах № 150, 151. Ф. Д. Клімчука ў Лексічным атласе беларускіх народных гаворак (т. 1). Назвы аса асіна', асовы асінавы' бытуюць там жа, дзе ўжываецца назва асавік падасінавік', нават шырэй. Эпіцэнтрам з'яўляецца Случчына. Абшар з назвай аса не пераходзіць нават адміністрацыйную мяжу з Украінай. Удакладняюць, дапаўняюць геаграфію назвы населеных пунктаў, прозвішчаў, якія паходзяць ад слоў аса, acina (напрыклад, Асавец, Асаўнік, Асаўніца, Асаўляны). Назвы падасінавіка з коранем -красы- пашыраны ў беларускаўкраінскай зоне, перакрываюць зону з назвай асавік i ідуць далей на поўнач у Беларусь Назвы краснагаловец, краснюк i іншыя з гэтым коранем, як ужо адзначалася, маюць права ўжывацца ў мастацкай літаратуры i ў вусным маўленні. Магчыма трэцім сінонімам-тэрмінам можа стацца назва чырвонагаловік, якая мае самую старую літаратурную традыцыю. Назва чырвонагаловік сустракаецца ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі, у Літве i на Беласточчыне ў Польшчы. Яна адпавядае беларускім моўным асаблівасцям i мае вусную матывацыю, як «беларуская». Вядомы беларускі батанік В. Ф. Купрэвіч паставіў у сінанімічным радзе назву асавік першай: асавік, чырвоны грыб, чырвоная бабка (Купрэвіч, 1930). Ф. Ф. Захарыч дае толькі два сінонімы: чырвонагаловік, асавік (Захарыч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cіc, зяўляецца
0 👁
 ◀  / 440  ▶