Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Увесь гэты матэрыал з'яўляецца багатай крыніцай для распрацоўкі навуковай грыбной наменклатуры, i мы паспрабуем абмеркаваць тут некаторыя прапановы. Каб выбраць трапную назву для грыба, якая магла б стаць наменклатурным тэрмінам, патрэбна «добра абшарыць кішэні свае памяці», як раіў нам Якуб Колас. Перш за ўсё пры выяўленні неабходнай назвы мы прымалі пад увагу сучасную лінгвагеаграфію наймення. Для гістарычнай лінгвагеаграфіі выкарыстоўвалі сведчанні летапісных, гістарычных, архіўных, мемуарных, іншых літаратурных крыніц. Звярталі ўвагу не толькі на назвы грыбоў, але i на грыбовішчы i нарыхтаванне грыбоў, на кулінарыю, на бытаванне найменняў грыбоў у фальклоры i ў міфалогіі. Улічвалі розныя дадатковыя звесткі аб аднакарэнных словах, звязаных з «грыбнымі» найменнямі (назад дрэў, раслінных асацыяцый, населеных пунктаў, прозвішчаў). Пры аднаўленні традыцыйнага ландшафту назваў грыбоў вялікую ўвагу аддавалі старым i новым лакальным назвам грыбоў, мясцовай мікалагічнай тэрміналогіі. Абавязкова ўлічвалася моўная спецыфіка назваў. Кожная назва, якая вылучалася для навуковай сістэмы, аналізавалася з боку рацыянальнасці яе мікалагічнай характарыстыкі, яе адметнасці. Звярталася ўвага на цікавую рысу, вылучаную народным вопытам i адлюстраваную ў найменні. Бралася пад увагу самае характэрнае, што адбівалася ў назве (колер, форма пладовага цела, склад, смакавая каштоўнасць, ландшафт i ландшафтныя асацыяцыі, час плоданашэння, метафарычнасць). Улічваліся ўсе вядомыя матывы мясцовай намінацыі, але з крытычным падыходам да прынесеных міграцыйных асацыяцый i матывацый. Напрыклад, не ўсе грузды, a пераважна толькі грузд сапраўдны ад Івацэвічаў, Мёраў i да Барысаватрадыцыйна называюць падгроба, падгроб, падагрэба, а на поўдзень ад іх самай пашыранай з'яўляеццадрушч i іншыя яго варыянты. Назва ж грузд узнікла, відаць, на Беларусі, як субстытуцыйная*. Жыхары гэіую назву ведаюць i часам назавуць першай, але лічаць яе не мясцовай, а новай, рускай каля Нясвіжа, каля возера Сялява. Матэрыялы гістарычнага слоўніка беларускай мовы такія назвы, як грузд, кгрузд, не адзначаюць (можа яны не трапілі ў помнікі i выпадкова). Па матэрыялах гістарычнай геаграфіі i гістарычнай анамастыкі (XVII-XVIII стст.), назвы з коранем грузд — найбольш сканцэнтраваныя ў беларускалітоўскім паграніччы, a прозвішчы Грузд, Груздь трупуюцца ў былых Жмуйдскім княстве, Упітскім пав., Полацкім ваяводстве. Там жа i цяпер вядомыя населеныя пункты з коранем грузд: Груздоўшчына (Гудагайскі c/c Астравецкага р-на), Груздава (Савіцкі c/c Пастаўскага р-на), Груздавое * Назва, якая ўзнікла ў выніку замены мясцовага наймення іншым, з другой мовы, ці гаворкі. Паходзіць ад лацінскага substitutio 'замена
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cіc, зяўляецца, зяўляеццадрушч
1 👁
 ◀  / 440  ▶