выпрастаным хвалістым камякавата-апушаным краем, зярністая, дробнамаршчкаватая або складкаватая, ад залаціста- да вохранажоўтай. Мякаць тонкая, белая або жаўтлявая, з рэзкім пахам i мучным смакам. Пласткі прырослыя, белыя, пазней вохранажаўтлявыя. Ножка 2-5x0,2-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней з пустатой, над вохрана-жоўтым колцам гладкая, ніжэй зярністая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 4-6хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Зярнянка залаціста-жоўтая (c. 166). — Шапачка 2-4 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая, ca згладжаным гароком i камякавата-апушаным краем, зярністая, рудзява-чырванявая. Мякаць тонкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі амаль вольныя, вузкія, густыя, белыя, пазней крэмавыя. Ножка 2-6x0,2-0,4 см, знізу на 2/3 даўжыні аднаго колеру i фактуры з шапачкай, з колцаватым, хутка знікаючым патаўшчэннем, вышэй якога бялявая, з мучністым налётам. Зярліцы 3-6x2-3 мкм, авальныя — Зярнянка чырвона-руцзявая (c. 166). 98(1). Спелае зерле вохрана-, жоўта-, алівава- або рыжа-рудое.....116 — Спелае зерле пурпурова-, фіялетава- або чорна-рудое........... 99 99(98). Пладовыя целы ў болынасці відаў шчыльна- i тоўстамясістыя, буйныя. Шапачка пераважна сухая, шаўкавістая, валакністая або лусковая, радзей гладкая. Мякаць звычайна белая, на зломе часам жаўцее або ружавее. Пласткі вольныя або прырослыя, густыя i тонкія, спачатку бялявыя або ружаватыя, нарэшце фіялетава- або карычнева-рудыя ад зерля. Зярліцы спачатку ружова-рудзявыя, пры выспяванні пурпурова-рудыя, амаль чорныя, гладкія. Ножка тоўстая, суцэльная, часта кароткая, з лямцавым або плеўкавым, часам падвойным колцам. Жывуць на ўгноенай глебе на выганах, палях, радзей у лясах — сям'я П ячуры цавы я.....................100 — Пладовыя целы з іншымі прыкметамі......................................103 100(99). Мякаць на зломе i пры націсканні чырванее..........................101 — Мякаць на зломе i пры націсканні жаўцее або становіцца ржававохрыстай.......................................................................................102 101(100). Шапачка 3-10 см у дыяметры, паўкуляватая, з закручаным уніз краем, пазней пукатараспасцёртая, з выпрастаным краем, шаўкавістая, часам дробналусковая або шчылінаватая, белая ці рудзявая. Мякаць тоўстая, белая, з прыемным смакам i пахам. Пласткі густыя, бялявыя або ружовыя, пры выспяванні фіялетавакарычневыя. Ножка 2-6х 1-2 см, роўная або ля асновы эвужаная, суцэльная, падоўжана-валакністая, белая, з белым колцам. Зярліцы 7-8х4-5 мкм, шырокаяйкаватыя, руда-карычневыя, у парашку з фіялетава-пурпуровым адценнем. На палях i пашах — Пячурыца звычайная (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком, сямя
12 👁