Шапачка 3-10 см у дыяметры, шырокаяйкаватая або званочкавая, пазней пукатая або ўціснутая ў цэнтры, з апушчаным тонкім краем, валакніста-лусковая, шчылінаватая, чырванява-карычневая. Мякаць белая, на зломе i ў спеласці з адценнем скуркі, з прыемнымі смакам i пахам. Пласткі густыя, тонкія, брудна-рудзявыя, пазней карычнева-рудыя. Ножка 4-10x0,5-1 см, роўная, з крыху расшыранай асновай, суцэльная, з плеўкавым, уверсе бялявым, унізе каштанава-рудзявым колцам. Ножка над колцам белая, ніжэй чырванява-рудзявая, дробналусковая. Зярліцы 49x3-5 мкм, шырокаяйкаватыя, пад мікраскопам карычняватыя. У хвойных лясах — Пячурыца лясная (с. 205). 102(100). Шапачка 5-15 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая, часам слётку ўціснутая ў цэнтры, з закручаным уніз, потым апушчаным краем, шаўкавіста-валакністая, радзей прыціснуталусковая, белая ці вохрыста-рудзявая. Мякаць белая, на зломе ржава-вохрыстая, з прыемным анісавым пахам i мяккім смакам. Пласткі слаба-ружовыя, пры выспяванні руда-карычневыя, са светлымі краямі. Ножка 5-10x1,5-2,5 см, з крыху расшыранай асновай, суцэльная, пазней пустая, з шырокім белым, унізе жаўтлявым мяккім колцам, бялявая, пры націсканні жаўцее. Зярліцы 6-10x4-5 мкм, яйкаватыя, рудыя. На палях, пашах, лясных ускрайках — Пячурыца палявая (с. 206). — Шапачка 2-5 см у дыяметры, паўкуляватая, з узростам шырокараспасцёртая або пукатая, з хвалістым тонкім краем, укрытая дробнымі прыціснутымі лускавінкамі або валакністая, бруднабялявая, парою з шэра-фіялетава-ружовым або рудзявым адценнем. Мякаць тонкая, белая або жаўтлявая, на зломе ў ножцы жаўцее, з мігдалевым пахам i едкім смакам. Пласткі густыя, тонкія, брудна-ружовыя, пазней пурпурова-рудыя. Ножка 24x0,2-0,4 см, роўная або да асновы расшыраная, суцэльная, шаўкавіста-валакністая, з вузкім бялявым мяккім колцам, белая, каля асновы жоўтая. Зярліцы 4-5x3 мкм, шырокаяйкаватыя. У ліставых лясах — Пячурыца ружовапластковая (с. 206). 103(99). Дробныя, зрэдку сярэдніх памераў пладовыя целы крохкай, часта далікатнай кансістэнцыі, пераважназ канічнай, па краі рубчастай шапачкай, з прырослымі чорнымі або чорна-фіялетавымі пласткамі, пурпурова-рудымі зярліцамі з порай прарастання, ca шматлікімі цыстыдамі па краях пласткоў i крохкай белай ножкай. У некаторых відаў пладовыя целы недаўгавечныя, эфемерныя, расплываюцца пасля выспявання ў кроплі чарнільна-чорнай вадкасці, часам буйныя, мяккамясістыя, з чорнымі або чорнарудымі, пераважна непразрыстымі з-за тоўстай абалонкі зярліцамі. Растуць на гнаі, угноенай глебе, лясным гумусе i
0 👁