рэштках драўніны ў лясах, парках, садах, на палях i пашах — сям'я Гнаевіковыя..................................................................... 104 — Шапачка слізістая або сухая, часам ярка афарбаваная, у некаторых грыбоў па краі з рэшткамі покрыва, з лілёва-, серна- або алівавакарычневымі пласткамі, доўгай, нярэдка слізістай, пругкай ножкай, часта з валакністым або плеўкавым вузкім колцам. Зярліцы цёмна-рудыя з фіялетавым або цёмна-пурпуровым адценнем, гладкія, авальныя, з порай прарастання. Цыстыды часта шматлікія, у некаторых грыбоў руда-алівавыя (хрызацыстыды). Растуць на гумусе i угноенай глебе, на гнаі, драўнінных i іншых раслінных рэштках у лясах, на лугах i балотах — сям'я Перавяслаўкавыя....................................................................... 111 104(103). Шапачка ўкрытая пушыстым або мяккалусковым налётам, які лёгка сціраецца, званочкавая. Пласткі вольныя, часта пасля выспявання расплываюцца. Зярліцы рудыя або чорныя, з порай прарастання, гладкія....................................................................105 — Пладовыя целы не расплываюцца, з іншымі прыкметамі....108 105(104). На месцах старых вогнішчаў. Зярліцы з сіметрычнымі выступамі ў выглядзе кароны. Шапачка 2—4 см у дыяметры, яйкаватая, потым амаль распасцёртая, складкавата-радыяльна-рубчастая, вохрыста- або шэра-рудзявая. Мякаць тонкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі бялявыя, пры выспяванні чорныя ад зерля, расплываюцца пасля выспявання. Ножка 4-6x0,2 см, цыліндрычная, гладкая, пустая, бялявая. Зярліцы 9-11x6-7 мкм, з шырокай порай, чорна-рудыя — Гнаявік кароназерлевы (с. 162). — На іншых субстратах. Зярліцы не каронавыя..........................106 106(105). На адмерлай драўніне. Шапачка 1-3 см у дыяметры, яйкаватая, потым шыроказваночкавая, радыяльна-складкаватая, з няроўным, дробнанадарваным краем, укрытая мігатлівым дробналусковым або зярністым налётам, які лёгка сціраецца, вохрыста-рудзявая, на гароку больш цёмная. Мякаць тонкая, рудзявая, з мяккім смакам i грыбным пахам. Пласткі густыя, чарнявыя, з бялёсым краем, пасля выспявання расплываюцца. Ножка 4-7x0,2-0,4 см, цыліндрычная, пустая, белая, спачатку з белым камякаватым налётам, пазней голая. Зярліцы 7,5-9х4-5 мкм, мітра- ці лімонападобныя, да аднаго канца звужаныя, руда-чорныя. На ламаччы, каля пнёў — Гнаявік зіхоткі (с. 162). — На гнаі, угноенай глебе, на газонах сярод травы...................107 107(106). Шапачка 3-6 см у дыяметры, да 12 см вышынёй, вузка-яйкаватая або цыліндрычная, пазней званочкавая, густа ўкрытая адстаючымі лускавінкамі, белая, на гароку з алівава-рудзявым адценнем, па краі паласатая, з рэшткамі покрыва. Мякаць тонкая, хутка чарнее, з прыемным смакам i пахам. Пласткі вельмі
Дадатковыя словы
гарбку, сямя
0 👁