Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
шырокія, густыя, белыя, з ружовымі краямі, па меры выспявання рудыя, нарэшце чорныя, расплываюцца кроплямі чарнільначорнай вадкасці. Ножка 10-15x1-3 см, цыліндрычная, да асновы часам расшыраная, пустая, падоўжана-валакністая, белая, з вузкім, белым, хутка знікаючым колцам. Зярліцы 12-14x7-8 мкм, яйкаватыя, чорныя. На газонах, у палях— Гнаявік белы чубаты (с. 161). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, яйкавата-авальная, пазней шыроказваночкавая, з надарваным, у спеласці загнутым уверх краем, радыяльна-маршчкаватая або рубчастая, на гароку дробналусковая, вохрыста-рудзявая, да краю шэрая. Мякаць бялявая, з грыбным пахам i прыемным смакам, пры выспяванні цямнее. Пласткі шырокія, густыя, светла-шэрыя, з узростам чорныя ад зерля, пасля выспявання расплываюцца кроплямі чорнай вадкасці. Ножка 5-12x0,5-1,5 см, цыліндрычная, пустая, гладкавалакністая, з колцаватым паяском у ніжняй частцы, часам i без яго, белая. Зярліцы 7-11x5-6 мкм, эліпсоідныя, паўпразрыстыя, чорна-рудыя. У садах, парках сярод травы — Гнаявік атрамантавы (с. 161). 108(104). Зярліцы бародаўкавыя, лімонападобныя. Шапачка 2-5 см у дыяметры, шыроказваночкавая да пукатай, з камякаватавалакністымі рэшткамі покрыва па апушчаным краі, кароткааксамітна-апушаная, жаўтлява-рудзявая. Мякаць тонкая, жаўтлява-рудзявая, вадзяністая, з грыбным пахам i даўкім смакам. Пласткі прырослыя, шырокія, рудыя, з болыи светлымі камякавата-апушанымі краямі. Ножка 3-11x0,5-1 см, цыліндрычная, пустая, дробналусковая або валакністая, шурпатая, жаўтляварудзявая, каля пласткоў з бялёсым мучністым налётам. Зярліцы 9-12x6-7 мкм, няроўнабаковыя, чорна-рудыя, з буйной порай. На рэштках драўніны — Крохленка машастовая (с. 171). — Зярліцы птадкія, яйкаватыя, авальныя ці фасолепадобныя..... 109 109(108). Пладовыя целы растуць вялікімі пучкамі, ад адной асновы. Шапачка 1ў1 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая, з падагнутым краем, на якім ёсць бялёсыя рэшткі покрыва, у свежым стане каштанава-рудзявая, пры падсыханні светлабежавая. Мякаць тонкая, аднаго колеру з шапачкай, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі светла-рудзявыя, потым рудачорныя, з больш светлымі краямі. Ножка 3-8x0,2-0,3 см, цыліндрычная, пустая, белая, каля пласткоў з мучністым налётам. Зярліцы 5-7х2-4 мкм, эліпсоідныя, пурпурова-рудыя. На пнях i каля ix — Крохленка вільгацевая (с. 171). — Пладовыя целы растуць паасобку або групамі, але не ад адной асновы.............................................................................................ПО
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбку
0 👁
 ◀  / 440  ▶