Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Шапачка 3-9 см у дыяметры, потым шырокараспасцёртая, са сплясканым гароком, хваліста-звілістым, нярэдка шчылінаватым краем з белымі рэшткамі покрыва, у свежым стане крыху рудзявая, пры падсыханні белая або жаўтлявая, матавая. Мякаць белая, вельмі крохкая, з грыбным пахам i мяккім смакам. Пласткі вузкія, густыя, бялявыя, з узростам пурпурова-рудыя. Ножка 310x0,2-0,5 см, цыліндрычная, часта сагнутая, вельмі крохкая, белая, часам з караняватым прыдаткам. Зярліцы 7-9x3,5-4,5 мкм, авальныя, пурпурова-рудыя. Групамі каля пнёў ліставых парод — Крохленка караняватая (с. 171). — Шапачка 2-6 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая, парой распасцёртая, з шырокім акругленым гароком, гладкая, у свежым стане цёмна-каштанава-рудая, пры падсыханні болыи светлая, рудзявая, нярэдка з чырванявым адценнем. Мякаць мяккая, вадзяністая, аднаго колеру з шапачкай, з грыбным пахам i мяккім смакам. Пласткі з камякавата-апушанымі, больш светлымі краямі, густыя, тонкія, светла-чырванява-рудыя. Ножка 5-8x0,5-1 см, цыліндрычная, нярэдка сагнутая, пустая, бялявая, з адценнем шапачкі. Зярліцы 8-10x3-5 мкм, фасолепадобныя або авальныя, пурпурова-рудыя. На пнях ліставых парод — Крохленка мясоварудая (с. 171). 111(103). На глебе, лясным перагноі. Шапачка 3-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, пазней пляскатая, гладкая, клейкая, з белымі камякаватамі рэшткамі покрыва па краі, сінявазелянявая, з узростам часам святлее да жаўтлявай, асабліва ў цэнтры. Мякаць тонкая, блакітнаватая, са слабым рэдзькавым пахам i смакам. Пласткі прырослыя, сінява-зелянявыя, пры выспяванні фіялетава-рудыя, з белымі камякавата-апушанымі краямі. Ножка 4-10x0,8-1 см, цыліндрычная, шчыльная, сл ізістая, аднаго колеру з шапачкай, густа укрытая белымі камякаватымі лускавінкамі. Зярліцы 7-9x4-5 мкм, эліпсоідныя, рудзява-фіялетавыя. У лясах, парках — Перавяслаўка сіне-зялёная (c. 202). — Надраўніне....................................................................................112 112(111). На жывых дрэвах. Шапачка 3-8 см у дыяметры, паўкуляватая, потым шыроказваночкавая, з гароком, укрытая канцэнтрычна размешчанымі, ледзь адстаючымі лямцава-валакністымі лусачкамі, пры выспяванні нярэдка амаль гладкая, у вільготнае надвор'е слізістая, з рэшткамі покрыва ў выглядзе белай аблямоўкі па апушчаным краі, цёмная, каштанава-рудая. Мякаць бялявая, горкая, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, з вызубленымі белаапушанымі краямі, нярэдка з кропелькамі масляністай вадкасці, густыя, каштанава-шэра-рудыя. Ножка 7-10x0,8-1,2 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, да плеўкавага бялявага
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком, надворе
1 👁
 ◀  / 440  ▶