разгорнутага ўверх колца падоўжана-паласатая, белая, ніжэй лусковая, рудая. Зярліцы 10-13x6-7 мкм, верацяновыя, у парашку каштанаваабо пурпурова-рудыя — П еравяслаўка белавызубленая (c. 201). — На пнях, карэнні, ламаччы..........................................................113 113(112). Мякацьгоркая..............................................................................114 — Мякаць без смаку. Шапачка 2-7 см у дыяметры, шыроказваночкавая, ca згладжаным гароком, потым пляскатапукатая, гладкая, толькі па краі з валакністымі бялявымі рэшткамі покрыва, жоўта-аранжавая ці вохрана-рудзявая. Мякаць тонкая, шчыльная, жаўтлявая. Пласткі прырослыя зубком, густыя, вузкія, бялявыя, пазней фіялетава- або дымчаста-шэрыя. Ножка 4-8x0,30,7 см, цыліндрычная, полая, уверсе бялявая, унізе рудзеючая. Зярліцы 8-9x4-5 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, фіялетава-рудыя. На пнях хваёвых парод — Вужоўка-апенька шэрапластковая (c. 143). 114(113). Грыбы з модным непрыемным пахам, падобным да ДЦТ... 115 — Пах мякаці кіслявы або адсутнічае. Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, пазней крыху сплясканая, гладкая, цагляна-чырвоная, па краі з белымі камякавата-валакністымі рэшткамі покрыва, больш светлая, да бялявай. Мякаць тонкая, шчыльная, жаўтлявая, у ножцы жоўта-рудая. Пласткі прырослыя або выемкавыя, светларудзявыя, пазней алівава-чорныя, з больш светлымі краямі. Ножка 3-8x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, потым пустая, каля пласткоў жаўтлявая або бялявая, ля асновы рудзее, цвёрдая, падоўжана-валакністая. Зярліцы 6-8x3-ў мкм, эліпсоідныя, рудыя — Вужоўка-апенька цагляна-чырвоная (с. 143). 115(114). Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, пазней распасцёртая, са згладжаным гароком, жаўтлява-рудзявая, у цэнтры больш цёмная, па краі алівава- або серна-жоўтая, у маладых камякаватавалакністая, пры выспяванні амаль гладкая. Мякаць сернажоўтая. Пласткі прырослыя, густыя, вузкія, серна-жоўтыя, пазней зелянява-рудыя. Ножка 3-7x0,3-0,6 см, цыліндрычная, пустая, цвёрдая, каля пласткоў серна-жоўтая, да асновы рудзее. Зярліцы 6-8х4-5 мкм, эліпсоідныя, няроўнабаковыя, шэра-фіялетаварудыя — Вужоўка-апенька серкава-жоўтая (с. 143). — Шапачка 2-6 см у дыяметры, пукатая, з камякаватымі рэшткамі покрыва па краі, з далікатнай шаўкавістай белай валакністасцю, пазней пляскатая, радзей слабаўвагнутая, гладкая, вохрыстажаўтлявая. Мякаць тонкая, жаўтлявая. Пласткі прырослыя, сярэдняй гушчыні i таўшчыні, жаўтлявыя або шэра-рудзявыя, з белымі камякавата-апушанымі краямі. Ножка 5-7x0,3-0,8 см, цыліндрычная, да асновы каранявата-выцягнутая, жаўтлявая
Дадатковыя словы
гарбком
0 👁