унізе ржава- або шэра-рудая, цвёрдая, вапакністая. Зярліцы 68x3-5 мкм, эліпсоідныя, шэра-фіялетава-рудзявыя — Вужоўкаапенька жоўтая (c. 142). 116(98). На рэштках драўніны або на вуголлі на старых вогнішчах. Ножка з плеўкавым або валакністым колцам, яков часам з узростам знікае. Зерлевы парашок іржава- або жоўта-руды. Зярліцы пад мікраскопам мядова- або жоўта-рудзявыя, гладкія. У большасці відаў ёсць на пластках апівава-рудыя цыстыды......................117 — Грыбы растуць на глебе, лясным подсціле, толькі зрэдку на рэштках драўніны. Пладовыя целы з іншымі прыкметамі............121 117(116). Рудых цыстыд няма. Шапачка 2-6 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатая, ca згладжаным гароком, гладкая, вадзяністая, у свежым стане рудзява-карычневая, пры падсыханні вохранажоўтая, з больш цёмным краем. Мякаць мяккая, бялявая, з прыемным смакам i пахам вільготнай драўніны. Пласткі прырослыя зубком, вузкія, густыя, светла-рудзявыя. Ножка 26x0,3-1 см, цыліндрычная, суцэльная, з узростам пустая, да асновы дравяністая, больш цёмная, рудзявая, з вузкім рудзявым колцам. Зярліцы 6-8x3—4 мкм, авальныя, рудзявыя. На пнях бярозы або іншых ліставых парод — Апенька-варушка летняя (c. 134). — Алівава-рудыя цыстыды на пластках ёсць. Шапачка часта лусковая, вапакністая або слізістая...........................................118 118( 117). На месцах вогнішчаў, на вуголлі. Шапачка 2-5 см у дыяметры, пукатая, потым больш або менш пляскатая, з хвалістым тонкім краем, слізістая, гладкая, жаўтлявая або карычнева-рудзявая, спачатку з рэшткамі жаўтлявага покрыва па краі, пры падсыханні бліскучая. Мякаць тонкая, шчыльная, рэдзькава-гаркавая, з непрыемным пахам. Пласткі прырослыя зубком, густыя, вузкія, жаўтлява-рудзявыя, пазней рудыя. Ножка 2-4x0,2-0,4 см, цыліндрычная, суцэльная, потым пустая, цвёрдая, падоўжанавалакністая, каля пласткоў жаўтлявая, каля асновы рудзеючая. Зярліцы 5-8хЗ—4 мкм, авальна-эліпсоідныя або яйкаватыя, рудзявыя — Лускаватка вогнішчавая (с. 176). — На пнях, ламаччы, нярэдка на ствалах дрэў............................ 119 119(118). Шапачка 5-15 см у дыяметры, паўкуляватая, потым гарбаватапукатая ці званочкавая, густа ўкры ту адтапыраыым-і завостранымі лускамі, жаўтлява-рудзявая. Мякаць даволі тбустая, рудзявая, з рэдзькавым пахам i смакам. Пласткі прырослыя зубком, шырокія, густыя, жаўтлява-алівава-рудыя. Ножка 4-8x0,5-1,2 см, цыліндрычная, суцэльная, шчыльная, з вапакністым паяском высока каля пласткоў, вышэй паяска падоўжана-паласатая, жаўтлявая, ніжэй з густой лусковасцю, рудзявая. Зярліцы 7-10x
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком, тбўстая
12 👁