мкм, эліпсоідныя, ржава- або жоўта-рудыя — Лускаватка тапырыстая (c. 177). — Пладовыя целы ярка афарбаваныя.............................................120 120(119). Пладовае цела аранжава-жоўтае. Шапачка 3-6 см у дыяметры, пукатая, пазней пляскатая, з апушчаным краем, густа укрытая адстаючымі трохвугольнымі лімонна-жоўтымі лусачкамі. Мякаць жаўтлявая або жаўтлява-рудзявая, рэдзькава-горкая, з неприемным пахам. Пласткі прырослыя, густыя, бруднавата-аліваважоўтыя або жоўта-рудыя. Ножка 5-10x0,5-0,7 см, цыліндрычная, суцэльная, каля пласткоў гладкая, ніжэй валакністага колцаватага паяска густа-лусковая, калматая. Зярліцы 3-4x2-3 мкм, авальныя, рудзявыя. На пнях i ламаччы ігліцавых парод — Лускаватка вогненная (с. 176). — Шапачка 4-15 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пукатая, са згладжаным гароком, слізістая, клейкая, з прыціснутымі буйнымі рудымі лускамі, рудзява- або ржава-жоўтая, у маладых грыбоў з рэшткамі жаўтлявага покрыва па краі. Мякаць тоўстая, са слабым рэдзькавым пахам i мяккім смакам, жаўтлявая. Пласткі выемкавыя, густыя, шырокія, шэра-зелянява-жаўтлявыя, пазней ржава-рудыя, з камякавата-апушанымі жаўтлявымі краямі. Ножка 5-10x0,8-1,2 см, цыліндрычная, суцэльная, з вузкім валакністым хутка знікаючым колцам, вышэй якога жаўтлявая, ніжэй рудзявая, лусковая. Зярліцы 7-9x5-7 мкм, шырокаавальныя, жоўта-рудыя — Л ускаватка эалацістая (c. 176). 121(116). Пладовыя целы тонка- i сярэднемясістыя; зярліцы гладкія. Ножка часта з плеўкавым колцам. Грыбы растуць на адкрытых месцах — на пнях, на лугах сярод травы — сям'я Благуновы я....122 — Пладовыя целы розныя па памерах, афарбоўцы i іншых прыкметах. Ножка пераважна са слядамі валакністага покрыва. Зярліцы амаль заўсёды шурпатыя, бародаўкавыя або вуглаватабугрыстыя. Пераважна насельнікі лясоў — сям 'я Павуцінавы я......................................................................................... 123 122(121). Шапачка 2-7 см у дыяметры, спачатку паўкуляватая, слабаслізістая, потым гарбавата-пукатая, пры выспяванні з загнутым уверх няроўным хваліста-звілістым краем, крыху маршчкаватая, тытунёва-рудая. Мякаць тоўстая, бялявая або рудзявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя зубком, па краі шапачкі перамяжаюцца з пакарочанымі, не дасягаючымі ножкі пласточкамі, даволі рэдкія, з няроўнымі камякавата-апушанымі краямі, карычнева-рудыя. Ножка 3-7x0,5-0,8 см, цыліндрычная, суцэльная, потым пустая, да асновы часта звужаная, сагнутая, з вузкім, зверху рубчастым колцам, над ім бялявая, з мучністым або дробнакамякаватым налётам, ніжэй — падоўжана-бара
Дадатковыя словы
гарбком, сямя
0 👁