зёнкавая, дробналусковая, рудая. Зярліцы 10-17x6-7 мкм, выцягнута-авальныя, рудзявыя, у парашку тытунёва-рудыя. У ліставых лясах — Палявіца цьмяная (c. 200). — Шапачка 2-7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая ці распасцёртая, з шырокім згладжаным гароком, гладкая, па краі часам шчылінаватая, ca шматкамі ад покрыва, рудая, пры падсыханні i з узростам вельмі светлая, палевая, з брудна-жоўтым або рудзявым адценнем. Мякаць мяккая, добра развітая, бялявая, з мучным пахам, саладкавая. Пласткі прырослыя зубком, густыя, бялявыя, пазней алівава-рудыя, з больш светлымі краямі. Ножка 4-7x0,5-0,8 см, цыліндрычная або да асновы крыху расшыраная, пустая, з вузкім надарваным бялявым колцам, вышэй якога бялявая, мучністая, ніжэй — рудзявая, валакністая. Зярліцы 910x5-6 мкм, авальна-эліпсоідныя, жаўтлява-рудзявыя. На адкрытых травяністых месцах — Палявіца ранняя (c. 200). 123(121). Пладовыя целы дробныя да сярэдніх, тонкамясістыя. Шапачка часцей за ўсё канічная, радыяльна-валакністая, часта патрэсканая, лусковая, пераважна рудых адценняў. Мякаць звычайна з непрыемным пахам. Зярліцы тытунёва-рудыя, гладкія або вуглавагабугрыстыя. Пласткі вельмі часта з цыстыдамі, пераважна бутэлькавай формы, тонка- i тоўстасценнымі. На тебе, зрэдку на рэштках драўніны, галоўным чынам у лясах..........................124 — Пладовыя целы з іншымі прыкметамі..................................... 126 124(123). Шапачка 1-3 см у дыяметры, шыроказваночкавая да пукатай, з апушчаным краем, лямцава-лускова-валакністая, з грубай радыяльнай шчылінаватасцю, рудая або рудзявая. Мякаць рудзявая, з непрыемнымі пахам i смакам. Пласткі прырослыя, вузкія, густыя, бруднавата-рудзявыя, з бялявымі апушанымі краямі. Ножка 1-3x0,2-0,3 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжанавалакністая або лусковая, брудна-рудзявая. Зярліцы 9-14x4-6 мкм, верацяновыя або клінавата-трохвугольныя, гладкія, рудзявыя. У хваёвых лясах — Валакнянка падзертая (с. 136). — Шапачка шаўкавіста-валакністая, амаль гладкая...................125 125(124). Шапачка 3-6 см.у дыяметры, тупаканічная, з патрэсканым лопасцева-звілістым краем, серабрыста-валакністая, гладкая, крыху шэрая. Мякаць белая, з непрыемнымі пахам i смакам. Пласткі прырослыя, шэра-жаўтлявыя, тоўстыя, з няроўнымі краямі. Ножка 2ў4x0,8-1 см, цыліндрычная, суцэльная, цвёрдая, падоўжана-валакністая, бялявая. Зярліцы 10-12x5-6 мкм, мігдаляватыя, гладкія, светла-жаўтлява-рудзявыя — Валакнянка бузоўнікавая (с. 135). — Шапачка 1-3 см у дыяметры, канічна-званочкавая, пазней шырокараспасцёртая, з гароком, шаўкавіста-валакністая
Дадатковыя словы
гарбком
0 👁