далікатна радыяльна-паласатая, белая або ледзь рудзявая. Мякаць тонкая, белая, з непрыемнымі пахам i смакам. Пласткі прырослыя, тонкія, густыя, бялявыя, пазней шэра-рудзявыя, з белым агтушаным краем. Ножка 2-5x0,2-0,3 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, бялявая. Зярліцы 8-10x4-5 мкм, эліпсоідныя, няроўнабаковыя, светла-рудзявыя — Валакнянка землепластковая (c. 135). 126(123). Пладовыя целы пераважнасярэдніх памераў, звычайнамясістыя. Шапачка паўкуляватая, пукатая або распасцёртая, амаль заўсёды слізістая або клейкая, гладкая, радзей з дробнымі прыціснутымі лускавінкамі, звычайна няяркая, светла-рудзявая. Мякаць тоўстая, колеру на зломе не змяняе, з непрыемнымі, часта рэдзькавымі пахам i смакам. Пласткі з бялявымі, тонкаапушанымі краямі ад шматлікіх хейлацыстыд, часам з кропелькамі вільгаці. Зярліцы светла-рудзявыя, галоўным чынам мігдаляватыя, шурпатыя або бародаўкавыя. Ножка часта з дробналусковым або вотруб'евым налётам, бывае каранявата-выцягнутая. У лясах на глебе....127 — Прыкметы пладовых цел іншыя.................................................128 127(126). Шапачка 4-8 см у дыяметры, падушкавата-пукатая, потым сплясканая, з шырокім гароком, слізістая, пасля сухая, гладкая, жоўта-рудая, да краю крыху святлейшая. Мякаць тоўстая, рыхлая, светла-палевая або бялявая, з пахам хрэну або рэдзькі, горкая. Пласткі выемкавыя, з няроўнымі краямі, укрытымі кропелькамі вільгаці, бялява-палевыя, пры выспяванні жаўтлява-рудзявыя, пры падсыханні плямістыя. Ножка 4-7x0,5-1,2 см, цыліндрычная, да асновы часам пашыраная, з уздуццем, спачатку суцэльная, з узростам пустая, камякавата-лусковая, бялявая або рудзявая. Зярліцы 10-12x5-6 мкм, тонкапункціраваныя, жаўтлява-гліністыя — Слізянка караставатая (c. 212). — Шапачка 2-Л см у дыяметры, паўкуляватая, пазней гарбаватапукатая, гладкая, слізістая, глініста- або бежава-рудзявая, з загнутым больш светлым краем. Мякаць бялявая, з грыбным пахам, мяккім, пасля гаркавым смакам. Пласткі прырослыя, шэра-бежавыя, пасля карычнева-рудыя, з бялявымі краямі. Ножка 4-8x0,3-0,6 см, цыліндрычная або верацяновая, бялёсая, каля пласткоў з дробналусковым налётам. Зярліцы 10-15x6-7 мкм, падоўжана-авальныя, шурпатыя, жаўтлява-рудзявыя — Слізянка верацяновая (с. 212). 128(126). На пнях i іншых рэштках драўніны........................................129 — На глебе...........................................................................................130 129(128). Шапачка 3-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пукатая, са згладжаным гароком, дробна-шчылінавата-лусковая, залаціста- або рудзява-жоўтая. Мякаць жоўтая, горкая, з
Дадатковыя словы
вотрубевым, гарбком
0 👁