прыемным пахам. Пласткі жоўтыя, пазней іржава-рудзявыя. Ножка 3-4x0,3-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, да асновы часта каранявата-звужаная, уверсе жаўтлявая, унізе рудзявая. Зярліцы 7-10x4-5 мкм, дробнабародаўкавыя, ржава-рудыя, авальныя — Смаляковец залаціста-рудзявы (c. 212). — Шапачка 3-5 см у дыяметры, пукатая, пазней сплясканая, ca згладжаным гароком i апушчаным краем, гладкая, іржава- або аранжава-рудая. Мякаць жаўтлявая, горкая, з кіслявым пахам. Пласткі прырослыя, тонкія, шырокія, густыя, жоўта-рудыя. Ножка 3-5x0,3-0,5 см, роўная, суцэльная, з рэшткамі валакністага колца, рудзявая. Зярліцы 6-9x4-5 мкм, дробнабародаўкавыя, шырокаавальныя, ржава-вохрана-рудыя — Смаляковец чырвонарудзявы (c. 212). 130(128). Шапачка 3-8 см у дыяметры, паўкуляватая, затым гарбаватапукатая або сплясканая, з хвалістым, часта прыўзнятым, шчылінаватым краем, на гароку з мучністым налётам, светлая, рудзяваабо глініста-жоўтая. Мякаць мяккая, белая, з прыемным смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, шырокія, бежава-рудзявыя, з узростам вохрыста-ржава-рудыя. Ножка 4-10x0,8-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, бялявая, з мякка звісаючым колцам i слядамі прырослай тонкай похвы на аснове. Зярліцы 10-15x7-9 мкм, бародаўкавыя, шырокамігдаляватыя, вохрана-рудзявыя — Колцавік дробназморшчкавы (c. 170). — На ножцы толькі павуцініста-валакністыя паяскі i колцаватыя палосы, але не плеўкавае колца i не похва.............................131 131(130). Вельмі розныя па памерах, афарбоўцы, характару паверхні пладовыя целы ca слядамі агульнага або частковага покрыва. Зярліцы ржава-рудыя, бародаўкавыя або шурпатыя. Ножка амаль заўсёды з рэшткамі павуціністага покрыва (картыны) у выглядзе камякавата-павуцініста-валакністага або лямцавага апушэння, болын або менш пукатых паяскоў.............................................132 — Знешне як буйнаплодны павуцінавік, але зярліцы ў парашку амаль белыя. Шапачка 6-10 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней гарбавата-пукатая, нярэдка з падагнутым уніз, з рэшткамі павуціністага покрыва краем, прыціснута-валакністая або гладкая, іржаварудзявая, па краі святлейшая. Мякаць тоўстая, белая, мяккая, без асаблівага смаку, з прыемным пахам. Пласткі прырослыя, часам зубком, шырокія, рэдкія, белыя або светла-рудзявыя. Ножка 48х 1-1,8 см, клубнявата-пашыраная ля асновы, суцэльная, белая, з узростам крыху вохрыста-рудзявая, з колцаватымі рыхлымі павуціністымі рэшткамі покрыва. Зярліцы 7-8x5-6 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, гладкія, пад мікраскопам амаль бясколерныя. У хваёвых лясах — Белапавуцінавік цыбульны (c
Дадатковыя словы
гарбком, гарбку
0 👁