Пладовыя целы пераважна буйныя, тоўстамясістыя. Шапачка часцей за усё не вадзяністая, сухая, лусковая або валакністая. Ножка тоўстая, пераважна з уздуццем на аснове...................133 — Пладовыя целы сярэдне- i тонкамясістыя. Шапачка ў большасці відаў вадзяністая, пры падсыханні святлее, часта канічнай формы. Ножка галоўным чынам цыліндрычная, роўная або пашыраецца даасновы........................................................................................ 143 133(132). Шапачка 3-10 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая, з закручаным уніз або апушчаным краем, тонка-лямцава-валасістая або дробналусковая, фіялетавая. Мякаць тоўстая, шчыльная, з арэхавым смакам i без асаблівага паху. Пласткі прырослыя або выемкавыя, шырокія, тоўстыя, фіялетава- або вохрана-рудыя, па краях з рудзявымі цыстыдамі. Ножка 4-8xl-l,5 см, булаўнауздутая, суцэльная, шчыльная, затым губкаватая або пустая, брудна-руда-фіялетавая, валакніста-лусковая. Зярліцы 10-12x78 мкм, шырокаавальныя, ржава-рудзявыя — Павуцінавік фіялетавы (c. 197). — Шапачка ў вільготнае надвор'е слізістая, пры падсыханні часта бліскучая, або шапачка сухая, валакністая ці аксамітная. Рудзявых цыстыд на пластках няма..............................................................134 134(133). У афарбоўцы шапачкі, ножкі, пласткоў або мякаці на розных стадыях развіцця ёсць фіялетавы або лілёвы колер.............. 135 — Фіялетавы або лілёвы колер у афарбоўцы пладовага цела адсутнічае.........................................................................................139 135(134). Шапачка 5-10 см у дыяметры, паўкулявата-пукатая, прыціснутавалакністая, па краі з бялёсымі рэшткамі покрыва, шаўкавістая, пазней гладкая, ржава-рудая, спачатку з фіялетавым адценнем. Мякаць тоўстая, шчыльная, руда-фіялетавая, асабліва каля пласткоў i ў верхняй частцы ножкі, з узростам святлее, з рэзкім гадкім пахам i смакам. Пласткі прырослыя зубком, густыя, вузкаватыя, брудна-фіялетава-рудыя, з няроўнымі краямі. Ножка 5-7x2-3 см, з уздутай асновай, суцэльная, брудна-фіялетаварудая, камякавата-валакністая або лямцавая. Зярліцы 8-12x5-6 мкм, мігдаляватыя, бародаўкавыя, жаўтлява-рудзявыя — Павуцінавік пахновы (c. 196). — Смак мякаці не рэзкі, не горкі..................................................... 136 136(135). Пах мякаці гадкі, непрыемны.................................................... 137 — Мякаць без паху або з лёгкім прыемным, часта грыбным пахам................................................................................................138 137(136). Шапачка 3-7 см у дыяметры, пляскатапукатая, з апушчаным краем, радыяльна-прыціснута-валакністая, па краі з вадзяністай больш цёмнай паласой, крыху слізістая, шэра-рудая, у цэнтры вохрыста-рудзявая. Мякаць тоўстая, шэра-палевая, з лілёвым
Дадатковыя словы
надворе
5 👁