адценнем, пры падсыханні жаўтлявая, з мяккім смакам. Пласткі прырослыя або выемкавыя, тытунёва-рудыя, шырокія, нахіленыя, густыя, нярэдка з разарванымі краямі. Ножка 4-6xl-2 см, цыбульна-уздутая, суцэльная, да ўздуцця роўная, простая, светларудзявая або бялявая, з брудна-фіялетавым адценнем i ржавымі валокнамі ад картыны. Зярліцы 7-9x5-6 мкм, эліпсоідныя, шурпатыя, светла-жаўтлява-рудзявыя — Павуцінавік шызаногі (c. 198). — Шапачка 5-9 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пляскатапукатая, з апушчаным краем, прыціснута-валакністая, слабаслізістая або сухая, матавая, у цэнтры арэхава- або вохранарудзявая, па краі брудна-рудзявая з фіялетавым адценнем. Мякаць тоўстая, спачатку блакітнавата-фіялетавая, затым бялявая, з мяккім смакам i непрыемным пахам. Пласткі прырослыя, бруднарудзява-лілёвыя або карычнева-рудыя, з няроўнымі краямі. Ножка 5 - 7x1-2 см, цыліндрычная ці з пашыранай асновай, уверсе бялёсая, з фіялетавым адценнем i рэшткамі фіялетавай картыны, ніжэй рудзявая. Зярліцы 10-12x6-7 мкм, мігдаляватыя, бародаўкавыя, ржава-рудзявыя — Павуцінавік дуброўны (c. 195). 138(136). ШапачкаЗ-8 ему дыяметры, паўкуляватая або шырокаканічная, ca сплясканым гароком, пазней пукатая, з хвалістым краем, валакніста-шаўкавістая, вільготная або сухая, нярэдка бліскучая, блякла-фіялетавая да бялявай. Мякаць шэра-фіялетавая, потым белая, тоўстая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, шырокія, даволі густыя, з вызубленымі краямі, шэраабо рудзява-фіялетавыя, потым карычнева-рудзявыя. Ножка 57x 1-1,5 см, цыліндрычная або да асновы крыху пашыраная, суцэльная, аднаго колеру з шапачкай, пазней ржава-рудзявая, з бялёсай валакністасцю ад картыны. Зярліцы 7-9x5-6 мкм, эліпсоідныя, ржава-рудыя, бародаўкавыя — Павуцінавік белафіялетавы (c. 194). — Шапачка 5-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая да пукатараспасцёртай, з вострым гароком i хваліста-загнутым краем, сухая, светла- або алівава-рудзявая, густа ўкрытая рудымі лускавінкамі. Мякаць тонкая, рудзявая, з мяккім смакам, грыбным пахам. Пласткі выемкавыя або прырослыя, амаль вольныя, шырокія, густыя, рудзявыя, спачатку з брудна-фіялетавым адценнем. Ножка 6 - 11 х0,8-1,5 см, роўная, пустая, аднаго колеру з шапачкай, густа ўкрытая адтапыранымі лусачкамі або пучкамі валокнаў. Зярліцы 7- 8x5-6 мкм, амаль куляватыя, шурпатыя, светла-ржава-рудзявыя — Павуцінавік лусковы (c. 196). 139(134). Ножка з некалькімі паяскамі ад картыны. Шапачка 3-10 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая або пляскатарас
Дадатковыя словы
гарбком
1 👁