Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
пасцёртая, прыціснута-лусковая, слізістая, гладкая, жаўтлява- або рыжава-рудзявая. Мякаць тоўстая, жаўтлявая, з мяккім смакам, непрыемным пахам. Пласткі прырослыя, шырокія, сярэдняй гушчыні, бежава- ці карычнева-рудзявыя. Ножка 5-10x0,7-1,7 см, роўная, радзей з расшыранай асновай, суцэльная, шчыльная, ржава-рудзява-жоўтая. Зярліцы 12-15x7-8 мкм, шыроказерняватыя або яйкаватыя, дробнабародаўкавыя, ржава-рудыя — Павуцінавік пераможны (c. 196). — Паяскоў на ножцы няма.............................................................. 140 140(139). Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, потым пукатараспасцёртая, з хваліста-звілістым краем, гладкая, бліскучая, аранжава-вохрыста-рудзявая. Мякаць тоўстая, крыху жаўтлявая, з прыемным мядовым пахам, без асаблівага смаку. Пласткі з невялікай выемкай або прырослыя, жаўтлява- або ржаварудзявыя, з няроўнымі краямі. Ножка 4-8x 1,5-2 см, з расшыранай асновай i бялёсымі валокнамі ад картыны, суцэльная, шчыльная, жаўтлявая, ля асновы крыху рудзее. Зярліцы 8-9x5-6 мкм, эліпсоідныя, шурпатыя, ржава-рудыя — Павуцінавік гладкаскуры (c. 194). — Шапачка больш бляклай афарбоўкі, матавая. Зярліцы буйнейшыя............................................................................................141 141(140). Шапачка 3-8 см у дыяметры, чырванява-рудзявая, у цэнтры ca светла-рудзявым налётам. Мякаць тоўстая, белая або жаўтлявая, з арэхавым смакам i прыемным пахам. Пласткі прырослыя, шырокія, рудыя, з няроўнымі краямі. Ножка 5-7х 1,5-2 см, з цыбульна-ўздутай асновай, суцэльная, бялявая ці жаўтляварудзявая, цвёрдая. Зярліцы 9,5-11x5-6 мкм, мігдаляватыя, шурпатыя, рудзявыя — Павуцінавік цвёрданогі (с. 197). — Шапачка светла-рудзявая. Аснова ножкі не цыбульнаўздутая............................................................................................142 142(141). У ліставых лясах. Шапачка 5-8 см у дыяметры, паўкуляватая да падушкавата-пукатай, сухая, гладкавалакністая, светлакрэмава-рудзявая. Мякаць тоўстая, шчыльная, блякла-крэмавая, з арэхавым смакам i грыбным пахам. Пласткі прырослыя, густыя, бялявыя, пазней палева-рудзявыя. Ножка 3-4,5х1,5-2,5 см, з расшыранай асновай або роўная, суцэльная, часта кароткая, уздутая, брудна-бялявая або жаўтлява-рудзявая, падоўжанавалакністая. Зярліцы 10-11 x5-6 мкм, эліпсоідныя, шурпатыя або дробнабародаўкавыя, жоўта-рудыя — Павуцінавік дзьмухаты (c. 195). — У сухіх хвойніках. Шапачка 5-12 см у дыяметры, ад паўкуляватай да падушкавата-пукатай, з закручаным уніз краем, сухая, шаўкавістая, жаўтлява-рудзявая, з больш светлымі плямамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 440  ▶