Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мякаць тоўстая, белая, шчыльная, з прыемным смакам, слабым грыбным пахам або без яго. Пласткі прырослыя, густыя, шырокія, ад светла-рудзявых да глініста-бурых. Ножка 3-5 х 1-2 см, з расшыранай асновай, суцэльная, белая або крыху рудзявая, з белымі павуціністымі рэшткамі картыны, парой камякаватаапушаная. Зярліцы 9-12x6-8 мкм, эліпсоідныя, бародаўкавыя, жоўта-рудыя — Павуцінавік страўны (c. 197). 143(132). Шапачка i ножка слізістыя...................................................... 144 — Шапачка i асабліва ножка не слізістыя.................................... 147 144(143). Ножка ca шматлікімі пукатымі паяскамі....................................145 — Ножка без пукатых паяскоў....................................................... 146 145(144). Шапачка 2-10 см у дыяметры, акруглена-званочкавая або паўкуляватая, пазней распасцёртая, ca згладжаным гароком i прыўзнятым краем, слізістая, бліскучая, алівава- або аранжаварудзявая. Мякаць бялявая ці вохрана-жаўтлявая, з моцным грыбным пахам i мяккім смакам. Пласткі прырослыя, шырокія, рэдкія, з няроўнымі краямі, брудна-фіялетава-карычневыя. Ножка 7-12x0,5-1,5 см, суцэльная, цыліндрычная, ля асновы часта звужаная, слізістая, блакітнавата-фіялетава-рудая, вельмі цвёрдая. Зярліцы 12-18x7-8 мкм, тоўставерацяновыя, дробнабародаўкавыя, светла-ржава-рудзявыя — Павуцінавік ліпкі (c. 195). — Шапачка 3-10 см у дыяметры, шыроказваночкавая, з падагнутым краем, да спеласці амаль пляскатая, з шырокім гароком, слізістая, гладкая, алівава-жоўта-рудая. Мякаць шчыльная, белая, з жаўтлявым або лілаватым адценнем, без асаблівата паху i смаку. Пласткі прырослыя, нярэдка зубком, ад іржава-рудзявых да цёмна-бурых у спеласці, часам з фіялетавым адценнем, з няроўнымі болын светлымі краямі. Ножка 5-10x0,8-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, шчыльная, крыху ліпкая, бялявая або рудзявая, каля пласткоў часам з фіялетавым адценнем, з павуцініста-слізістым колцам. Зярліцы 10-14x5-7 мкм, мігдаляватыя, грубабародаўкавыя, жоўта-рудыя — Павуцінавік звычайны (c. 195). 146( 144). Шапачка 2-7 см у дыяметры, паўкуляватая да пукатай, слізістая, гладкая, вохрыста-жаўтлява-рудзявая. Мякаць жаўтлявая, тоўстая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя зубком, з няроўнымі вызубленымі краямі, блакітна- або лілёва-рудзявыя, з узростам карычнева-рудыя. Ножка 3-8x0,3-1,2 см, цыліндрычная, да асновы раўнамерна расшыраная, суцэльная, пазней пустая, укрытая слоем жаўтлявай слізі, белая ці блакітнаватая, з белым валакністым паяском ад картыны. Зярліцы 7-9x6-8 мкм, шырокаавальныя, дробнабародаўкавыя, светла-жаўтляварудзявыя — Павуцінавік намазаны (c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
1 👁
 ◀  / 440  ▶