Шапачка 5-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней паўраспасцёртая, з апушчаным краем, слізістая, клейкая, бліскучая, жоўта-, вохрана- або чырвона-рудая, па краі святлейшая. Мякаць жаўтлявая, тоўстая, мяккая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя, шырокія, сярэдняй гушчыні, з вызубленымі краямі, жаўтлява-рудзявыя, у спеласці тытунёва-карычневыя. Ножка 412х1-2см, цыліндрычная, суцэльная, слізістая, белая, часам з вохраным адценнем. Зярліцы 12-14x6-7 мкм, мігдаляватыя, бародаўкавыя, ржава-рудзявыя — Павуцінавік слізісты (с. 196). 147(143). Пласткі (часам i ўсё пладовае цела) ярка-жоўтыя або чырвоныя. Шапачка сухая; пладовыя целы дробныя i сярэдніх памераў.... 148 — Прыкметы пладовых цел іншыя.................................................149 148( 147). Шапачка 1-5 см у дыяметры, паўкуляватая або шыроказваночкавая, пазней пукатараспасцёртая, ca згладжаным гароком i радыяльнай прыціснутай валакністасцю, часам з вельмі дробнымі лусачкамі, алівава-рудая, па краі часта святлейшая. Мякаць ж оўтая, без асаблівага паху, часта гаркавая. Пласткі выемкавыя або прырослыя, алівава-жоўтыя. Ножка 2-7x0,2-0,5 см, роўная, суцэльная, з узростам з вузкай пустатой, жаўтлявая або ледзь рудзявая, падоўжана-валакністая, з жаўтлявымі рэшткамі картыны. Зярліцы 6,5-8,5x4-5 мкм, яйкаватыя, дробнабародаўкавыя, ржава-рудыя — Павуцінавік цынамонавы (с. 198). — Шапачка 2-5 см у дыяметры, шыроказваночкавая, потым пукатараспасцёртая, тонкалусковая да гладкай, тытунёва- або алівава-рудая. Мякаць ружова- або чырванява-рудзявая, з рэдзькавым пахам, без асаблівага смаку. Пласткі выемкавыя або прырослыя, рэдкаватыя, крывава-чырвоныя. Ножка 2-5x0,2-0,5 см, суцэльная, да спеласці з вузкай пустатой, жоўтая, з чырванявай падоўжанай валакністасцю. Зярліцы 6-8х4-5 мкм, яйкаватыя, дробнабародаўкавыя, ржава-рудыя — Павуцінавік чырвонапластковы (с. 198). 149(147). Пладовае цела буйное, тоўстамясістае. Ножка з некалькімі колцаватымі чырвона-рудымі паяскамі. Шапачка 4-12 см у дыяметры, шыроказваночкавая або каўпакаватая, пазней пукатараспасцёртая, з апушчаным краем, сухая, ржава-рудзявая, з дробнаваласістай чырванявай валакністасцю, асабліва па краі. Мякаць бялявая, з чырванявым або рудзявым адценнем, мяккая, без асаблівага паху, з мяккім смакам. Пласткі выемкавыя, вельмі шырокія, ржава-рудыя. Ножка 8-12x1-3 см, цыліндрычная або булаўная, суцэльная, падоўжана-валакністая, чырванява- або шэра-рудзявая. Зярліцы 7-12x5-7 мкм, эліпсоідныя, бародаўкавыя, ржава-рудыя — Павуцінавік бранзалеткавы (с. 194). — Чырвона-рудых паяскоў на ножцы няма
Дадатковыя словы
гарбком
0 👁