Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Афарбоўка шапачкі у свежым стане яркая, светлая. Шапачка 37 см у дыяметры, паўкуляватая, потым няроўнапукатая, з тонкім апушчаным хваліста-звілістым краем, святлейшым згладжаным гароком, аранжава- або вохрана-рудзявая, шаўкавістая, гладкая. Мякаць мяккая, тоўстая, жаўтлявая, з прыемным пахам i мяккім смакам. Пласткі прырослыя або крыху выемкавыя, спачатку вохрана-палевыя, потым іржава-рудзявыя, шырокія, густыя, тонкія. Ножка 3-5x0,5-1,5 см, раўнамерна расшыраная да асновы, прыкметна ўздутая ўнізе, белая, з бялёсымі рэшткамі картыны. Зярліцы 8-9х5-6 мкм, эліпсоідныя, дробнабародаўкавыя, рудзявыя — Павуцінавік марэлевы (с. 196). — Пладовыя целы больш цёмныя, цьмяна афарбаваныя.......... 151 151(150). Шапачка 4-7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым шыроказваночкавая або распасцёртая, з шырокім згладжаным гароком, апушчаным краем, гладкавалакністая, свежая — цёмна-карычневая або цёмна-рудая, пры падсыханні рудзява-карычневая, с больш светлым краем. Мякаць рудзявая, пры падсыханні амаль белая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя, шырокія, карычнева- або вішнёва-рудыя, тоўстыя, з перамычкамі. Ножка 5-8х 11,5 см, цыліндрычная, суцэльная, рудая, з бялёсымі валакністымі паяскамі. Зярліцы 7-12x6-7 мкм, яйкаватыя, дробнабародаўкавыя або шурпатыя, ржава-рудыя— Павуцінавік цёмна-руды (с. 198). — Шапачка 3-7 см у дыяметры, паўкуляватая або каўпакаватая, з тонкім i часта патрэсканым краем, з бялёсай валакністасцю, шэрацёмна-фіялетавая або дымчаста-рудая, пры падсыханні больш светлая. Мякаць рыхлая, тоўстая, дымчаста- або фіялетава-рудая, пры падсыханні светла-жаўтлява-рудзявая, без асаблівага смаку, са слабым рэдзькавым пахам. Пласткі прырослыя, рэдкія, тоўстыя, ржава-рудыя. Ножка 5—7х 1—1,5 см, з яйкава-расшыранай, ніжэй часам звужанай асновай, з тонкалямцавым валакністым колцам, пад ім валакніста-лусковая, рудзявая, над ім — злілёвым адценнем, амаль гладкая. Зярліцы 7-10x5-6 мкм, эліпсоідныя, бародаўкавыя, іржава-рудыя — Павуцінавік змрочны (c. 195). Русулальныя грыбы (ключ 6) 1. Шапачка спачатку паўкуляватая або пукатая, з узростам у цэнтры ўціснутая, радзей з шырокім згладжаным гароком, часта з рубчастым, асабліва ў спеласці, краем. Скурка галоўным чынам ярка афарбаваная, нярэдка добра адстае ад мякаці. Сферацысты ёсць у мякаці i ў пластках. Малочнага соку няма або ён бясколерны, мізэрны, ледзь прыкметны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶