Шапачка з самага пачатку больш або менш увагнутая, лейкаватая, часта з гароком i апушчаным ці падкручаным уніз, нярэдка валасістым краем. Сферацысты ёсць толькі ў мякаці. Малочны сок багаты, белы або афарбаваны, часта на паветры змяняе сваю афарбоўку, радзей бясколерны, вадзяністы........................................ 21 2(1). Пладовыя целы вельмі буйныя, цвёрда- або шчыльнамясістыя, па форме нагадваюць грузды. Шапачка ўвагнутая ці лейкаватая, з тоўстай мякаццю, якая нярэдка змяняе колер на зломе. Скурка ад мякаці не аддзяляецца............................................................... 3 — Пладовыя целы з мяккай крохкай мякаццю,часта з добра адстаючай скуркай............................................................................5 3(2). Шапачка 7-16 см у дыяметры, пукатая, з узростам глыбока ўвагнутая, шырокалейкаватая, з апушчаным тонкім хвалістым краем. Скурка сухая, бруднавата- або рудзява-белая. Мякаць белая, ca своеасаблівым прыемным пахам, мяккім смакам. Пласткі прырослыя, часам каротка зыходныя ці прырослыя зубком, густыя, тоўстыя, бялявыя, з зелянява-блакітнаватым адценнем. Ножка 24x1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, белая або ледзь рудзявая. Зярліцы 8-9x7-8 мкм, шырока-яйкаватыя, бясколерныя, дзідкавыя — Сыравежка далікатная белая (c. 218). — Мякаць на зломе змяняе афарбоўку.............................................. 4 4(3). Шапачка 5-15 см, пукатая, пасля ў цэнтры ўвагнутая. Скурка гладкая, клейкая, брудна-рудая, часам ледзь алівавая, з больш светлымі, асабліва па краі, плямамі. Мякаць белая, на зломе ружавата-шэрая, потым чорная, з мяккім смакам i непрыемным пахам. Пласткі прырослыя зубком, вузкія, бялявыя, у спеласці бруднавата-шэрыя, з рудымі плямамі. Ножка3-5х2-3 см, цыліндрычная, суцэльная, святлейшая за шапачку. Зярліцы 7-10x5-7 мкм, бясколерныя, куляватыя, дробнадзідкавыя — Сыравежка чорная (с. 224). — Шапачка 5-15 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатараспасцёртая, крыху ўвагнутая ў цэнтры i з тупым гладкім краем. Скурка спачатку брудна-бялява-шэрая, потым чарнява-рудая, з алівавым адценнем, слабаслізістая, гладкая. Мякаць белая, на зломе рэзка чырванее, пазней чарнее, з прыемным смакам i без асаблівага паху. Пласткі вольныя, белыя або жаўтлявыя, пазней шэрыя ці чарнявыя, вельмі тоўстыя. Ножка 2-4xl-3 см цыліндрычная, суцэльная, цвёрдая, бялявая, даспелая аднаго колеру з шапачкай, але ледзь святлейшая. Зярліцы 6-9x7 мкм, амаль куляватыя, кароткадзідкавыя, сеткава-рубчастыя, бясколерныя — Сыравежка чарнелая (с. 224). 5(2). У афарбоўцы шапачкі пераважае жоўты або вохрысты тон.....6 — Шапачка іншага колеру
Дадатковыя словы
гарбком, гўстыя
1 👁