Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мякаць з узростам, на зломе i пры падсыханні становіцца шэрая...................................................................................................7 — Мякаць колеру не мяняе..................................................................8 7(6). Шапачка 5-10 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая або ўвагнутая, з тупым краем. Скурка гладкая, слабаслізістая або сухая, аранжава- ці карычнева-жоўтая, адстае ад мякаці да паловы шапачкі. Мякаць белая, тоўстая, з узростам i на разрэзе шэрая, ca слабым мядовым пахам i мяккім смакам. Пласткі прырослыя, вельмі шырокія, каля края шапачкі акругленыя, белыя, потым жаўтлявыя, даспелыя з брудна-шэрым адценнем. Ножка 4-7x22,5 см, цыліндрычная, суцэльная, з часам рыхлая, белая, пазней брудна-шэрая. Зярліцы 10-14x8-12 мкм, шырокаавальныя, бясколерныя, бародаўкавыя — Сыравежка шарэлая (c. 224). — Шапачка 3-10 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пляскатараспасцёртая, часта ўвагнутая, з тупым рубчастым краем. Скурка гладкая, слізістая або клейкая, светла-саламяна- або лімоннажоўтая, ад мякаці адстае толькі па краі. Мякаць белая, без асаблівага паху, з мяккім смакам. Пласткі вольныя, белыя або жаўтлявыя, пры выспяванні шэрыя. Ножка 6-10х1-2см, цыліндрычная, суцэльная, белая, пазней шэрая. Зярліцы 8-10x7-8 мкм, шырокаавальныя, грубадзідкавыя, светла-крэмавыя, з вохраным адценнем — Сыравежка жаўтлявая (с. 219). 8(6). Шапачка 5-15 см у дыяметры, спачатку амаль куляватая, з часам пукатая, з апушчаным доўгарубчастым краем. Скурка вельмі слізістая, бліскучая, гладкая, ад мякаці не адстае, вохрыстарудзявая. Мякаць вельмі шчыльная, грубая, белая, жаўтлявая або з рудзявым адценнем, едкая, з непрыемным пахам. Пласткі прырослыя, белыя, пазней жаўтлявыя, з дробнымі рудзявымі кропелькамі вільгаці, плямістыя. Ножка 3-5x2-3 см, цыліндрычная ці верацяновая, губкаватая або пустая, бялявая або жаўтлявая, ля асновы рудзее. Зярліцы 8-11x7-8 мкм, шырокаавальныя, амаль куляватыя, дзідкавыя, жаўтлявыя — Валуй, с ы р а в е ж к а с м у р о д н а я (с. 136). — Шапачка 3-6 см у дыяметры, пляскатараспасцёртая, у цэнтры ўвагнутая, з тонкім, пры выспяванні рубчастым краем. Скурка слізістая, потым сухая, гладкая, жаўткова- або залаціста-жоўтая, лёгка адстае ад мякаці. Мякаць тонкая, белая або крэмавая, саладкавая, з прыемным пахам садавіны. Пласткі прырослыя або вольныя, вузкія, густыя, крэмавыя ці аранжава- або жаўткова-жоўтыя. Ножка 2-6x1,2-1,5 см, цыліндрычная, рыхлая, потым пустая, белая. Зярліцы 7-10x7-8 мкм, шырокаавальныя, амаль куляватыя, дзідкавыя, жаўтлявыя — Сыравежка жоўтая (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶