Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
У афарбоўцы шапачкі пераважаюць адценні чырвонага колеру — аранжавы, ружовы, ярка-чырвоны, вішнёвы, пурпуровы, фіялетавы. Афарбоўка звычайна роўная.....................................10 — Шапачка афарбаваная інакш; афарбоўка часам няроўная, плямістая...........................................................................................16 10(9). Мякаць з мяккім смакам..................................................................11 — Мякаць едкая......................................................................................14 11(10). Скурка рудзява-чырвоная................................................................ 12 — Скурка цёмна-чырвоная, зрэдку з рудым адценнем...................13 12(11). Шапачка 4-12 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатаўвагнутая, з апушчаным, пры выспяванні рубчастым краем. Скурка адстае ад мякаці амаль да цэнтра. Мякаць белая, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, белыя або жоўтыя, часам з чырванявымі краямі, тонкія. Ножка 5-12x1,5-3 см, цыліндрычная, суцэльная, белая ці ледзь ружовая. Зярліцы 8-10x8 мкм, амаль куляватыя, сеткава-бародаўкавыя, жаўтлявыя — Сыравежка балотная (c. 217). — Шапачка 5-10 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, часам шырокаўвагнутая да лейкаватай, з апушчаным або прыўзнятым гладкім краем. Скурка сухая, матавая, з узростам святлее, нярэдка карацейшая за край шапачкі, адстае амаль да паловы яе. Мякаць белая, па краі часам крыху шэрая, саладкавая, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, белыя, па краі нярэдка з дробнымі рудзявымі плямачкамі, густыя. Ножка 3-5х 1,5-3 см, цыліндрычная, да асновы часта звужаная, суцэльная, цвёрдая, падоўжана-маршчкаватая, белая. Зярліцы 6-9х5-8 мкм, шырокаавальныя, дробнадзідкавыя або пункціраваныя, бясколерныя — Сыравежка харчовая (с. 222). 13(11). Шапачка 3-10 см у дыяметры, паўкуляватая да пукатай, шырокаўвагнутая, з хваліста-сагнутым, да выспявання прыўзнятым тупым рубчастым краем. Скурка гладкая, слабаслізістая, цёмнавінна-чырвоная або пурпурова-рудая, з аранжавым ці вохрыстарудзявым цэнтрам, ад мякаці адстае толькі па краі. Мякаць крыху шэрая, з прыемным пахам садавіны. Пласткі прырослыя, вельмі шырокія, тоўстыя, густыя, бялявыя або крэмава-жоўтыя, часта з чырванявымі краямі. Ножка 3-7x1,2-2,5 см, роўная, рыхлая, бялявая, з ружовым адценнем, с узростам становіцца шэрая. Зярліцы 9-12x10 мкм, амаль куляватыя, дзідкавыя, светлавохраныя — Сыравежка бурачковая (c. 218). — Шапачка 5-10 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатаўвагнутая, перад выспяваннем з простым паласата-бугрыстым краем. Скурка гладкая, клейкая або сухая, без бляску, ад мякаці адстае да паловы шапачкі, цёмна-чырвона-рудая, па краі болыи светлая. Мякаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶