Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
белая, на зломе i з узростам шэра-рудзявая, з пахам селядца. Пласткі светла-крэмавыя, пазней вохрыста-рудзявыя, прырослыя або вольныя. Ножка 4-8х 1,5-3 см, суцэльная, роўная, падоўжанамаршчкаватая, рудзява-чырванявая, з ружовым адценнем, з узростам рудзее. Зярліцы 8-12x6-8 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя або дзідкавыя, жаўтлява-крэмавыя — Сыравежка рудзелая пурпуровая (с. 220). 14(10). Шапачка 4-8 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пляскатая ці крыху ўвагнутая, з гладкім, потым кароткарубчастым краем. Скурка гладкая, ад мякаці адстае да паловы шапачкі, яркачырвоная, слізістая, бліскучая. Мякаць белая, пад скуркай ружавата-чырвоная, са слабым пахам садавіны, вельмі едкая. Пласткі прырослыя або вольныя, белыя ці з крэмавым адценнем. Ножка 4-6х 1,5-2 см, цыліндрычная, суцэльная, белая або ружаватая. Зярліцы 8-10x7-8 мкм, бясколерныя, дзідкавыя, шырокаавальныя — Сыравежка пякуча-едкая (с. 220). — Шапачка не ярка-чырвонага колеру............................................15 15(14). Шапачка 5-7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая або распасцёртая, у цэнтры ўвагнутая, з хваліста-сагнутым гладкім краем. Скурка гладкая, слабаслізістая, рудзява-, шэра- або пурпурова-ружовая, хутка святлее да брудна-бялявай, плямістая, адстае ад мякаці толькі па краі шапачкі. Мякаць белая або светлашэрая, рыхлая, без асаблівага паху. Пласткі каротказыходныя, часам прырослыя зубком, густыя i тонкія, белыя, з узростам жаўтлявыя. Ножка 3—4х 1—1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, рыхлая, бялявая, пазней з лілёва-шэрым адценнем. Зярліцы 7-9х6-7 мкм, шырокаавальныя, кароткадзідкавыя, жаўтлявыя — Сыравежка свянелая (с. 221). — Шапачка 3-5 см у дыяметры, пляскатараспасцёртая, з увагнутым цэнтрам, тонкім, простым, часам рубчастым, з прасвечваючымі пласткамі краем. Скурка гладкая, слабаслізістая, светла-ружоваабо фіялетава-чырвоная, часам амаль белая, адстае ад мякаці да сярэдзіны шапачкі. Мякаць тонкая, белая, вельмі едкая, са слабым прыемным пахам. Пласткі прырослыя, вузкія, белыя. Ножка 36x0,5-1,5 см, роўная, цыліндрычная, суцэльная, пры выспяванні рыхлая, ломкая, гладкая, белая. Зярліцы 8-9х6-8 мкм, шырокаавальныя, бясколерныя або ледзь жаўтлявыя, дробнабародаўкавыя ці дзідкавыя — Сыравежка крохкая (с. 219). 16(9). У афарбоўцы шапачкі пераважае шэра- або рудзява-зялёны тон......................................................................................................17 — Шапачка няроўна афарбаваная ў розныя спалучэнні пераважна рудзявых, зрэдку больш яркіх колераў з рознымі адценнямі, часта плямістая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶