Шапачка 6-12 см у дыяметры, пукатая, пляскатая або ўвагнутая, дробналусковая, сухая, сеткава-шчылінаватая. Скурка ад мякаці не адстае, шэра-зелянявая, колеру светлай марской вады. Мякаць шчыльная, белая, саладкавая, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя або вольныя, белыя ці блякла-крэмавыя, часта з дробнымі рудзявымі плямачкамі, густыя. Ножка 4-9x2-2,5 см, цыліндрычная, белая або крыху зелянявая, каля асновы рудзее, суцэльная, тоўстая. Зярліцы 6-8x7 мкм, амаль куляватыя, тонкадзідкавыя, сеткаватыя, бясколерныя — Сыравежка сіва-зелянявая (c. 221). — Скурка гладкая, часта слізістая.....................................................18 18( 17). Шапачка 5-8 см у дыяметры, спачатку пукатая да паўкуляватай, пазней пляскатараспасцёртая, з увагнутым цэнтрам, з тонкім, пры выспяванні кароткарубчастым краем. Скурка гладкая, крыху клейкая, рудзява-алівавая. Мякаць тоўстая, белая, без асаблівага паху, з мяккім смакам. Пласткі каротка зыходныя, тонкія, вузкія, густыя, з узростам часта з рудзява-ржавымі плямачкамі па краях. Ножка 3-6х2-3 см, цыліндрычная, ля асновы раўнамерна звужаная, шчыльная, белая або крыху рудзявая. Зярліцы 5-7x6 мкм, дробнабародаўкавыя, бясколерныя, амаль куляватыя — Сыравежка рознапластковая (с. 220). — Шапачка рудзява-зелянява-алівавая. Ножка белая, з размытымі ружовымі плямамі. У астатнім як тыловая форма (с. 118) — Сыравежка рудзелая алівавая (с. 220). 19(16). Зерлевы парашок крэмавы. Шапачка 3-6 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатаўвагнутая, з тонкім рубчастым краем. Скурка шэра-рудзявая з фіялетава-ружовым або вохрыста-зелянявым адценнем, гладкая, крыху слізістая, ад мякаці адстае да паловы шапачкі. Мякаць белая або жаўтлявая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі вольныя ці выемкавыя, белыя, потым жоўтыя, вузкія, густыя, тонкія. Ножка 4 -5 x 0,7-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, рыхлая, з узростам з пустотамі, белая, пазней з жоўта-вохрыстым адценнем. Зярліцы 8-10x7-8 мкм, светла-крэмавыя, амаль куляватыя, дзідкавыя — Сыравежка дзявочая (с. 219). — Зерлевы парашок белы.................................................................. 20 20( 19). Шапачка 6-12 см у дыяметры, паўкуляватая, з узростам пляскатаабо ўвагнута-пукатая, з простым, часам рубчастым краем. Скурка гладкая, слабаклейкая, бывае дробнамаршчкаватая, па краі сінявая, з пурпурова-рудым ці фіялетавым адценнем, у цэнтры жоўта-алівава-рудзявая або зелянявая, ад мякаці адстае толькі па краі шапачкі. Мякаць белая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя зубком, тоўстыя, густыя, белыя, пазней
0 👁