нярэдка жаўтлявыя. Ножка 5-8x1,5-2,5 см, цыліндрычная, ля асновы звужаная, з ростам пладовага цела губкаватая. Зярліцы 8-9x6-7 мкм, шырокаавальныя, дзідкавыя, бясколерныя — Сыравежка сіне-жоўтая (c. 221). — Шапачка 4-11 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая, нярэдка ў цэнтры ўвагнутая, з тупым, хвалістым, пры выспяванні часам кароткарубчастым краем. С курка гладкая, рудзява-апівавашэрая, часам з жоўтым або чырванявым адценнем, ад мякаці адстае толькі па краі шапачкі. Мякаць белая, пад скуркай часта з яе адценнем, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, густыя, тонкія, спачатку белыя, потым крэмавыя. Ножка 3-7x 1,5-2 см, цыліндрычная, суцэльная, з узростам губкаватая, белая, каля асновы часта рудзее. Зярліцы 6-8х5-6 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя або дзідкавыя, бясколерныя — Сыравежка шэрая (с. 225). 21(1). Пладовыя целы вельмі буйныя, тоўста- i цвёрдамясістыя. Шапачка да 15-25 см у дыяметры, лейкавата-ўціснутая, з крутазакручаным уніз краем, багатая на едкі малочны сок. Ножка часцей кароткая................................................................................22 — Пладовыя целы меншых памераў (шапачка не болей як 15 см у дыяметры), з менш тоўстай i цвёрдай мякаццю, больш прапарцыянальнай па даўжыні ножкай i розна афарбаваным малочным сокам...............................................................................29 22(21). Шапачка сухая, больш або менш белая. Зярліцы бясколерныя, шырокаавальныя, дробнабародаўкавыя.......................................23 — Шапачка слізістая або клейкая, не заўсёды белая. Зярліцы часам светлаафарбаваныя...........................................................................25 23(22). Малочны сок на паветры i пры падсыханні афарбоўкі не мяняе. Ножка вельмі доўгая. Шапачка 5-12 см у дыяметры, гладкая, маршчкаватая, белая, пры выспяванні з рудзявымі плямамі. Мякаць белая, едкая, малочны сок вельмі едкі. Пласткі каротка зыходныя, дугаватыя, вузкія, густыя, тоўстыя, белыя. Ножка 51 Ох 1,5-2 см, цыліндрычная, ля асновы часта звужаная, суцэльная, белая, гладкая, часам падоўжана-маршчкаватая. Зярліцы 8-10x57 мкм — Малачай-грузд пергамінавы (с. 182). — Малочны сок на паветры мяняе афарбоўку. Ножка кароткая.... 24 24(23). Шапачка 5-20 см у дыяметры, лейкавата-ўвагнутая, з апушчаным, пры выспяванні хвалістым краем, гладкая, матавая, белая, часам з брудна-рудзявымі плямамі. Мякаць белая, вельмі едкая, на паветры з зелянява-блакітнаватымі плямамі. Малочны сок багаты, на разрэзе павольна становіцца жаўтлява-зелянявым. Пласткі зыходныя, вілавата-разгалінаваныя, густыя, белыя з вохраным адценнем, на зломе з блакітнавата-сінявымі плямамі. Ножка 3-6х
0 👁