см, роўная, суцэльная, гладкая, белая, часта з жаўтлявымі плямамі. Зярліцы 6-8х5-6 мкм — Малачай-грузд перцавы (с. 183). — Шапачка 7-20 см у дыяметры, пляскатая, пазней шырокалейкаватая, з закручаным уніз хвалістым краем, тонка-агтушаная, сухая, белая або з брудна-вохрыстым адценнем, часам дробнашчылінаватая. Мякаць белая, потым жаўтлявая, едкая. Малочны сок на паветры павольна набывае серна-жоўтае адценне. Пласткі прырослыя зубком або каротка зыходныя, тоўстыя, рэдкія, белыя, потым вохрана-жаўтлявыя. Ножка 2-4х 1,5-2 см, цыліндрычная, цвёрдая, суцэльная, белая, вельмі тонка- i кароткааксаміцістая, з узростам з далікатным вохрыстым адценнем. Зярліцы 7-10x6-8 мкм — Малачай-грузд машастовы (с. 182). 25(22). Край шапачкі густа-валасіста-апушаны.....................................26 — Край шапачкі тонкааксаміцісты або голы..................................28 26(25). Пладовае цела цёмнаафарбаванае, амаль чорнае. Шапачка 5-25 см у дыяметры, пляскатаўвагнутая або шырокалейкаватая, з закручаным уніз валасістым краем, слізістая, клейкая, зеляняваці алівава-рудая, са слабапрыкметнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць бялявая, на зломе рудзее, едкая. Малочны сок багаты, белы або вадзяністы, едкі. Пласткі зыходныя, бялявыя, з узростам i пры націсканні брудна-рудыя. Ножка 4-8х 1-2,5 см, роўная, суцэльная, слізістая, аднаго колеру з шапачкай, але святлейшая, часта з увагнутымі плямамі. Зярліцы 7-8х6-7 мкм, амаль куляватыя, дробнабародаўкавыя, светла-крэмавыя — Малачайгрузд чорны (с. 184). — Пладовыя целы белыя або інакш афарбаваныя, але не алівавачорныя...............................................................................................27 27(26). Шапачка 5-20 см у дыяметры, пукатая, пасля шырокалейкаватая, з падагнутым уніз краем, вельмі слізістая, слізкая, белая або крыху жаўтлявая, з празрыстымі слабапрыкметнымі зонамі. Мякаць белая, едкая, на паветры жаўцее. Малочны сок на паветры становіцца серна-жоўты. Пласткі зыходныя, густыя, вузкія, белыя, потым з вохрыстым адценнем. Ножка 4-7х 1,5-3 см, цыліндрычная, пустая, белая, з рэльефнымі рудзявымі плямамі. Зярліцы 8-9x6-7 мкм, шырокаавальныя, сеткава-бародаўкавыя, слаба жаўтлявыя — Малачай-грузд узняты (c. 183). — Шапачка 5-20 см у дыяметры, пляскатаўвагнутая або шырокалейкаватая, з апушчаным валасістым краем, слізістая, клейкая, брудна-жоўтая, з больш цёмнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць белая, едкая, пры націсканні i з узростам жаўтлявая. Малочны сок на зломе i на паветры серна-жоўты. Пласткі зыходныя, густыя, тонкія, эластычныя, белыя або крэмавыя, пры націсканні бруднаржавыя. Ножка 3-6x1,5-3,5 см, цыліндрычная, часам да асновы
0 👁