раўнамерна звужаная, пустая, жаўтлявая, з рэльефнымі рудзявымі плямамі. Зярліцы 7-9x6-7 мкм, амаль куляватыя, светлавохраныя, дробнабародаўкавыя — Малачай-грузд ямкавы (c. 184). 28(25). Шапачка 5-18 см у дыяметры, пукатая, пасля шырокалейкаватая або ўвагнутая, з хвалістым тонкім апушчаным гладкім краем, жаўтлява-рудзявая, з аранжавым або вохраным адценнем, гладкая, слізістая, з невыразнымі болын цёмнымі зонамі. Мякаць белая, потым жаўтлявая або крэмавая, на зломе рудзявая, едкая. Малочны сок вадзяністы, едкі. Пласткі зыходныя, вузкія, тонкія, ружавата-жаўтлявыя, пазней вохрыста-рудзявыя. Ножка 3-6x 1,52 см, цыліндрычная, роўная або да асновы звужаная, пустая, цвёрдая, бялява-крэмавая, з рудзявымі ўвагнутымі плямамі. Зярліцы 8-10x5-6 мкм, шырокаавальныя, густабародаўкавыя, блякла-вохраныя — Малачай-грузд дубовы (с. 182). — Шапачка 6-10 см у дыяметры, пукагая, потым шырокалейкаватая, 3 кароткаапушаным, загнутым або закручаным уніз краем, слізістая, спачатку тонкаапушаная, пазней гладкая, белая, з размытымі ружова-чырванявымі або лілёвымі плямамі i шэравадзяністымі невыразнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць бялявая, пры выспяванні з крэмава-ружовым адценнем, горкая, едкая. Малочны сок белы, едкі. Пласткі прырослыя або каротка зыходныя, густыя, тонкія i шырокія, белыя, пазней крэмаваружаватыя або з аранжавым адценнем. Ножка 3-5x 1,5-3 см, цыліндрычная, цвёрдая, бялявая, з ружавата-лілаватымі плямамі. Зярліцы 6x7 мкм, куляватыя, тупабародаўкавыя, жаўтлявакрэмавыя — Малачай-грузд асінавы (c. 181). 29(21). Край шапачкі валасіста-апушаны................................................30 — Край шапачкі голы, камякавата-апушаны або лусковы, але не валасісты.......................................................................................... 31 30(29). Шапачка 4-12 см у дыяметры, пукатая, пазней шырокалейкаватая, з закручаным уніз краем, крыху клейкая, з больш цёмнымі канцэнтрычнымі зонамі, чырвона-ружовая, пры выспяванні часта святлее. Мякаць крэмавая, шчыльная, едкая. Малочны сок шчодры, белы, вельмі едкі. Пласткі прырослыя або слабазыходныя, жаўтлява-ружовыя, крэмавыя. Ножка 6-9х 1-2 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, часам да асновы раўнамерна звужаная, чырванява-ружовая, святлейшая за шапачку. Зярліцы 9-10x6-7 мкм, шырокаавальныя, дзідкавыя, блякла-крэмавыя, амаль бясколерныя — Ваўнянка, м а л а ч а й мо т а ш ны (с. 136). — Шапачка 4-6 см у дыяметры, пукатая або шырокалейкаватая ці ўвагнутая, з закручаным уніз краем, сухая або слабаклейкая, белая, часта з крэмавым адценнем, без зон. Мякаць белая, едкая
1 👁