Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Малочны сок белы, таксама едкі. Пласткі прырослыя, вузкія, белыя або крэмавыя. Ножка 2 -\х 1-1,5 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, белая ці ружаватая, часта з рудзява-вохрыстымі плямамі. Зярліцы 6-8х5-6 мкм, амаль куляватыя, светла-крэмавыя, дробнадзідкавыя — Малачай пухнаты (с. 180). 31(29). Шапачка белая або вельмі светлаафарбаваная, палевая..........32 — Шапачка інтэнсіўна афарбаваная.................................................33 32(31). Шапачка 4-8 см у дыяметры, пукагая, пазней шырокалейкаватая, ўвагнутая, з тупым, спачатку тонкаапушаным, пазней гладкім краем, гладкая, слізістая, пры падсыханні бліскучая, жаўтляварудзявая або жаўтлява-бялявая, вельмі рэдка з невыразнымі вадзяністымі зонамі. Мякаць белая, з мяккім смакам. Малочны сок вадзяніста-белы, таксама мяккі. Пласткі зыходныя, вілаватаразгалінаваныя, белыя або з крэмавым адценнем, пры націсканні алівава-вохрыстыя. Ножка 3-бх 1-2,5 см, цыліндрычная, да асновы часта звужаная, пустая, бялявая, падоўжана-маршчкаватая. Зярліцы 8-10x5-7 мкм, шырокаавальныя, тупабародаўкавыя, блякла-жаўтлявыя — Малачай белы (c. 178). — Шапачка 4-10 см у дыяметры, пукатая, пазней увагнуталейкаватая, з закручаным уніз, потым апушчаным краем, гладкая, слізістая, блякла-вохрыста-палевая, вельмі светлая. Мякаць бялявая, з крэмавым адценнем, саладкавая. Малочны сок белы, на паветры крыху жаўцее, мяккі. Пласткі прырослыя або каротказыходныя, белыя, часам з жаўтлявымі плямамі, даспелыя з блякла-вохрыстым адценнем, пры націсканні з іржававохрыстымі плямамі. Ножка 3-6xl-2 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, белая або жаўтлявая. Зярліцы 8-10x5-6 мкм, шырокаавальныя, тупабародаўкавыя, светла-крэмавыя — Малачай бледны (с. 178). 33(31). Млечны сок аранжавы. Шапачка 5-10 см у дыяметры, пукатаўвагнутая, пазней шырокалейкаватая, з апушчаным, радзей простым краем, гладкая, слабаслізістая, аранжавая, з болын цёмнымі канцэнтрычнымі зонамі (у ельніках менш яркая, зелянявая). Мякаць аранжавая, с мяккім смалістым пахам i смакам. Малочны сок на зломе зелянее, потым рудзее. Пласткі зыходныя, густыя, аранжавыя, у месцах пашкоджання аліваварудыя. Ножка 2-6 х 1-2 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 7-9х6-7 см, шырокаавальныя, тупабародаўкавыя, светла-вохраныя — Рыжок (с. 211). — Малочны сок белы або вадзяніста-бялявы..................................34 34(33). Малочны сок на паветры становіцца лілёвым. Шапачка 3-10 см у дыяметры, пляскатапукатая, пазней лейкаватая, часта ўвагнутая, часам з гароком, з тонкім хвалістым краем, слізістая, гладкая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
1 👁
 ◀  / 440  ▶