Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
брудна-фіялетавая або ружова-шэрая, з больш цёмнымі плямамі, а то i з невыразнымі зонамі. Мякаць белая ці жаўтлявая, едкая. Малочны сок горка-едкі. Пласткі прырослыя, пазней каротка зыходныя, густыя, белыя, потым жаўтлявыя, пры пашкоджанні шчодра выдзяляюць сок, ад якога становяцца плямістымі, бруднафіялетавымі. Ножка 4-7x 1-2 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, слабаслізістая, белая або жаўтлявая, з фіялетавым адценнем, падоўжана-маршчкаватая. Зярліцы 9-10x7-8 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай мокры (с. 179). — Колер малочнага соку змяняецца іншым спосабам або застаецца нязменным........................................................................................ 35 35(34). Малочны сок на паветры павольна становіцца зелянява-жоўтым, шэрым або алівава-шэрым.............................................................36 — Малочны сок на паветры ружавее, рудзее або не мяняе колеру............................................................................................... 37 36(3 5). Шапачка 6- 12 см у дыяметры, брудна-шэрая, з вохрыста-жоўтым ці фіялетавым адценнем, часам з вадзяністымі плямамі, пры націсканні рудзее. Мякаць тоўстая, бялявая, перад паспяваннем жаўцее, пад кутыкулай з фіялетава-шэрым адценнем, гаркавая. Малочны сок белы, на зломе зелянява-жоўты, едкі. Пласткі прырослыя або зыходныя, тонкія, густыя, каля ножкі вілаватыя, бялявыя, пры выспяванні вохрыстыя, c алівава-іржавымі плямамі ў месцах выдзялення соку. Ножка 4-8x 1-2 см, цыліндрычная, да асновы часта раўнамерна пашыраная, пустая, падоўжанабаразёнкавая, аднаго колеру з шапачкай, слізістая. Зярліцы 810x7-8 мкм, амаль куляватыя, грубабародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай звычайны (c. 179). — Шапачка 3-6 см у дыяметры, пляскатаўвагнутая, пазней шырокалейкаватая, з прытупленым або вострым гароком, гладкая, слабаслізістая ці сухая, часам з дробнабугрыстай або маршчкаватай паверхняй, шэра-рудая, з фіялетавым ці чырванявым адценнем, пры выспяванні святлее, асабліва па краі. Мякаць бялявая, тонкая. Малочны сок белы, едкі, на зломе становіцца шэры (як i мякаць). Пласткі зыходныя або прырослыя, вузкія, густыя, белыя або жаўтлява-крэмавыя, на разрэзе з шэраалівавым адценнем. Ножка 3—7х 1—1,5 см, цыліндрычная, пустая.гладкая, бялявая, пазней з адценнем шапачкі. Зярліцы 89x6-7 мкм, шырокаавальныя, светла-крэмавыя — Малачай звялы (с. 179). 37(35). Малочны сок на зломе ружавее або рудзее...............................38 — Малочны сок на зломе колеру не змяняе...................................39 38(37). Малочны сок рудзее. Шапачка 3-12 см, пукатая, пазней увагнутая або лейкаватая, з няроўным хвалістым, тоўстым, закручаным уніз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶