Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
ці апушчаным краем, сухая, тонкааксаміцістая, часта шчылінаватая або маршчкаватая, чырвона-рудая, цагляна-чырвоная. Мякаць бялявая або жаўтлявая, на зломе рудзее, саладкавая ці прэсная, вельмі шчыльная i тоўстая. Малочны сок багаты, белы, саладкавы. Пласткі прырослыя, вузкія, тоўстыя, густыя, жаўтлявыя, потым вохраныя, пры націсканні рудзеюць. Ножка 4-8x 13 см, цыліндрычная, суцэльная, цвёрдая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 8-12x7-10 мкм, шырокаавальныя, бясколерныя, бародаўкавыя — Малачай найлепшы (с. 180). — Малочны сок ружавее. Шапачка 3-8 см у дыяметры, спачатку канічна-пукатая, пазней пляскатараспасцёртая, у цэнтры ўвагнутая i з гароком, з апушчаным няроўна загнутым краем, радыяльна-маршчкаватая, тонкааксаміцістая, чорна-рудая. Мякаць тонкая, белая, на зломе ружавее, з мяккім смакам. Малочны сок белы або вадзяністы, на зломе крэмава-ружовы, з мяккім або слабагаркавым смакам. Пласткі прырослыя, потым зыходныя, белыя, пры націсканні вохрыста-ружовыя, густыя, тонкія. Ножка 5-10x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру з шапачкай, каля пласткоў падоўжана-рубчастая. Зярліцы 9-11x8-9 мкм, амаль куляватыя, бародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай драўнінавы (с. 179). 39(3 7). На шапачцы ёсць больш або менш выразныя канцэнтрычныя зоны цёмнага колеру................................................................................40 — Шапачка без больш цёмных зонаў.............................................. 42 40(39). Малочны сок вельмі едкі. Шапачка 5-10 см у дыяметры, пукатая або шырокалейкаватая, з хваліста-звілістым апушчаным краем, слабаслізістая, гладкая, руда-фіялетава-шэрая, з невыразнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць белая, шчыльная, пад скуркай з яе адценнем, едкая. Малочны сок багаты, белы, едкі. Пласткі прырослыя, рэдкія, тоўстыя, з перамычкамі, жаўтлявыя, пазней з крэмавым адценнем. Ножка 3-5x 1,5-2 см, цыліндрычная, да асновы звычайна звужаная, часта эксцэнтрычная, суцэльная, падоўжана-рубчастая, бялявая або крыху рудзява-дымчастая. Зярліцы 7-8x6-7 мкм амаль куляватыя, бародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай звілісты (с. 179). — Малочны сок мяккі або слабаедкі............................................... 41 41(40). Шапачка 3-5 см у дыяметры, пукатая, пазней лейкаватая, у цэнтры з вострым сасочкам, апушчаным, пушыста-камякаватаапушаным краем, спачатку слабаслізістая, потым часта дробналусковая, шэра-карычневая, з лілёвым або ружова-жоўтым адценнем, з невыразнымі больш цёмнымі канцэнтрычнымі зонамі. Мякаць бялявая, пазней чырванява-рудзявая, з моцным прыемным пахам, тонкая. Малочны сок вадзяніста-белы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶