саладкавы, у спелых грыбоў крыху едкі. Пласткі прырослыя зубком, вузкія, густыя, светла-вохраныя, потым чырваняварудзявыя. Ножка 2-5x0,3-1 см, цыліндрычная, бялявая, з крэмавым адценнем, з узростам жаўцее, тонкая, пры выспяванні пустая. Зярліцы 7-8x5-7 мкм, шырокаавальныя, дробнабародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай водарны (c. 178). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, пазней лейкаватая ці ўвагнутая, з тонкім хвалістым краем, крыху слізістая, потым сухая, гладкая, з невыразнымі зонамі, рудзява-чырванявая. Мякаць светла-чырванява-рудзявая, з мяккім або ледзь гаркавым смакам, тонкая, эластичная, без асаблівага паху. Малочны сок жаўтлявы, з прэсным смакам, потым крыху едкі, асабліва ў пластках. Пласткі прырослыя або каротказыходныя, чырванявашэрыя, карычнева-чырванявыя, вузкія, густыя, пры выспяванні са светлым парашком зерля. Ножка 3-5x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, уверсе светла-чырванява-рудзявая, ля асновы i пры націсканні чырвона-рудая. Зярліцы 7-8х6-7 мкм, кароткадзідкавыя, жаўтлявыя — Малачай нейтральны (с. 180). 42(39). Малочны сок вельмі едкі. Шапачка 3-8 см у дыяметры, пляскатапукатая, пры выспяванні шырокалейкаватая, часта ў цэнтры ўвагнутая, с сасочкам, гладкая, сухая, цёмна-чырвона-рудая. Мякаць тонкая, палевая, едкая, без асаблівага паху. Малочны сок белы, багаты. Пласткі прырослыя, потым каротка зыходныя, вузкія, жаўтлявыя, пасля выспявання чырванява-рудзявыя. Ножка 3-10x0,5-1,6 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, палева-рудзявая, з адценнем шапачкі. Зярліцы 8-9х6-7 мкм, шырокаавальныя, бясколерныя, бародаўкава-дзідкавыя — Малачай рыжы (с. 180). — Малочны сок з мяккім смакам..................................................... 43 43(42). Мякаць (асабліва ў высушаных грыбоў) са своеасаблівым моцным баркуновым пахам, які нагадвае кумарын................................ 44 — Мякаць без асаблівага паху...........................................................45 44(43). Шапачка 5-12 см у дыяметры, спачатку пукатая, потым увагнуталейкаватая, з тонкім, часта звілістым або рассечаным краем, сухая, дробналусковая, у цэнтры зярніста-камякаватая, скуранашэрая, ружова-вохрыста-шэрая. Мякаць слаба-жаўтлявая ці ружавата-палевая, з прэсным смакам. Малочны сок вадзяністабелы, таксама прэсны. Пласткі зыходныя, тонкія, густыя, крэмавыя, потым вохрыстыя. Ножка 5-9х 1-2 см, цыліндрычная, пры выспяванні звычайна пустая, аднаго колеру з шапачкай, але святлейшая, толькі ўнізе болын цёмная. Зярліцы 6-9х5-6 мкм, амаль куляватыя, дробнабародаўкавыя, з крэмавым адценнем — Малачай шэра-ружовы (с
0 👁