Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Шапачка 2-5 см у дыяметры, пукатая, пазней увагнута-лейкаватая, з сасочкам (зрэдку без яго), з тонкім апушчаным, часта паласата-бугрыстым краем, гладкая, чырвона-рудая. Мякаць тонкая, чырванява-рудзявая, прэсная. Малочны сок вадзяністабялявы, багаты, прэсны або крыху гаркавы. Пласткі прырослыя, каля ножкі разгалінаваныя, чырванява-рудзявыя, з часам чырвонарудыя, густыя, тонкія. Ножка 3-5x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, перад выспяваннем часам пустая, чырванява-рудзявая. Зярліцы 7-8х6-7 мкм, амаль куляватыя, доўгадзідкавыя, жаўтлявыя — Малачай баркуновы (с. 178). 45(43). Шапачка пераважна аранжавая, 3-8 см у дыяметры, пукатая, потым увагнутая, у цэнтры з гароком, з тупым звілістым, часта загнутым уніз краем, аранжава-вохрыстая, яркая, сухая. Мякаць тонкая, бялявая, пад скуркай блякла-аранжавая, с мяккім смакам. Малочны сок белы або вадзяністы, з мяккім або спачатку крыху пякучым смакам. Пласткі прырослыя або каротка зыходныя, вузкія, густыя, бялёса-крэмавыя, пазней вохрана-аранжавыя, нярэдка з іржава-рудзявымі плямамі. Ножка 3-6x0,5-1,5 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, аранжавая. Зярліцы 7-9х6-7 мкм, амаль куляватыя, светла-вохраныя, бародаўкавыя — Малачай прэсны (с. 180). — Шапачка чырванява-рудая............................................................. 46 46(45). Шапачка 3-7 см у дыяметры, пляскатапукатая, потым увагнутая, з вострым сасочкам, сухая, цагляна-чырвона-рудая, з узростам становіцца больш светлай. Мякаць чырванява-рудзявая, саладкавая або ледзь горкая. Малочны сок бялявы, вадзяністы, саладкавы або гаркавы. Пласткі зыходныя, вузкія, густыя, бялявыя, пазней чырванява-рудзявыя. Ножка 3-6x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, падоўжана-рубчастая, уверсе з бялявым налётам, вохраная, ля асновы карычнева-рудая. Зярліцы 7-9х6-7 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай саладкавы (с. 181). — Шапачка 3-5 см у дыяметры, лейкавата-ўвагнутая, з тонкім звілістым краем, гладкая, сухая, пурпурова-рудая. Мякаць тонкая, жаўтлява-рудзявая, з мяккім ці слабагаркавым смакам. Малочны сок бялява-вадзяністы, няедкі, часам злёгку пякучы. Пласткі прырослыя або каротка зыходныя, жоўта-вохраныя, са светлым парашком зерля ў спеласці. Ножка 3-7x0,5-1 см, цыліндрычная, пустая, гнуткая, спачатку жаўтлява-рудзявая, пазней чырвонарудая. Зярліцы 7-9х6-7 мкм, шырокаавальныя, бародаўкавыя, жаўтлявыя — Малачай сыроваткавы (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶