Гастэраміцэты (ключ 7) 1. Пладовыя целы падземныя, клубняватыя; перыдый зрослы з глебай. Камеры ў глебе звілістыя, высцеленыя гіменіем — парадак Гіменагастральныя, сям'я Землеарэшкавыя. Пладовае цела да 4-5 см у дыяметры, шчыльнамясістае, звонку бруднажоўта-рудае, густа ўкрытае моцнымі разгалінаванымі чорнарудымі цяжамі. Глеба спачатку белая, з узростам чорна-алівавая. Камеры з аслізлымі сценкамі. Зярліцы 6-8x2-3 мкм, эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя. У глебе ў хваёвых лясах — Каранёвец жаўтлявы(с. 169). — Пладовыя целы наземныя................................................................2 2( 1). Пладовыя целы клубняватыя або куляватыя, сядзячыя. Перыдый шчыльны, двухслаёвы. Экзаперыдый пры выспяванні разрываецца i знікае, эндаперыдый адкрываецца шырокай адтулінай; з глебай ён не зрастаецца. Глеба шчыльная, з узростам парошыстая — парадак Склерадэрматальныя, сям'я Цвёрдаскуравыя. Пладовае цела да 5-6 см у дыяметры, куляватае ці сплясканае, ля асновы ледзь складкаватае, з тонкімі цяжамі грыбніцы. Перыдый шчыльны, сухі, спачатку брудна-белы, з узростам жоўта- або аранжава-руды, шчылінавата-лусковы або гладкі, разрываецца на кавалачкі няправільнай формы. Глеба шчыльная, белая, перад выспяваннем цямнее да пурпурова- або фіялетава-чорнай, з белымі звілістымі жылкамі, парошыстая. Зярліцы 7-15 мкм, куляватыя, бародаўкава-дзідкавыя, чорна- ці пурпурова-рудыя. У ліставых лясах — Цвёрдаскур звычайны (с. 226). — Прыкметы пладовых цел іншыя..................................................... 3 3(2). Пладовыя целы пры выспяванні куляватыя, груша- ці мешкаватавыцягнутыя, зоркападобныя. Глеба мяккамясістая, як паспее — парошыстая — парадак Пархавікальныя.................................. 4 — Пладовыя целы ў спеласці з іншымі прыкметамі..................... 10 4(3). Спелыя пладовыя целы мяккамясістыя, з адтулінай для выдзялення зерля. Капіліцый добра развіты, больш або менш разгалінаваны — сям'я Пархавіковыя.................................................. 5 — Спелыя пладовыя целы зоркападобныя — сям'я Землязоркавыя. Пладовае цела спачатку куляватае, да 4 см у дыяметры, на верхавінцы крыху выцягнутае. Экзаперыдый трывалы, двухслаёвы, звонку крыху клейкі, брудна-бялявы, з ростам грыба разрываецца накшталт зоркі на 6-8 промневатых лопасцей, спачатку прыўзнятых, потым падагнутых; лопасці абапіраюцца аб глебу. Яны цвёрдыя, у сярэдзіне ружавата-рудзявыя, гладкія
Дадатковыя словы
сямя
0 👁