звонку брудна-бялявыя, з прыліплай глебай. Унутраная частка пладовага цела куляватая, сядзячая, укрытая тонкім сухлявым шэра-рудзявым эндаперыдыем, на вяршыні якога пры выспяванні адкрываецца махрыстая адтуліна. Глеба спачатку мяккая, рыхлаватая, карычневая, у спеласці парошыстая. Зярліцы 3-5 мкм, куляватыя, дзідкавыя або бародаўкавыя, карычнева-рудыя — Землязорка рудзявая (с. 164). 5(4). Пладовае цела да 5 см у дыяметры, куляватае, часам крыху сплясканае, з двухслаёвым перыдыем. Экзаперыдый гладкі, спачатку белы, з узростам знікаючы. Эндаперыдый шэра-руды, тонкаскурысты, з адтулінай. Глеба мяккамясістая, белая, з прыемным пахам i смакам, пасля выспявання ператвараецца ў пурпурова-карычневы парашок. Ніткі капіліцыю карычневатыя, таўстасценныя, разгалінаваныя. Зярліцы 4-6 мкм, куляватыя або шырокаяйкавагыя, спелыя бародаўкавыя, карычнева-рудзявыя. На палях, лугах сярод травы — Порхаўка цёмна-шэрая (с. 202). — Прыкметы пладовых цел іншыя......................................................6 6(5). Экзаперыдый дзідкавы або зярніста-бародаўкавы...................... 7 — Экзаперыдый гладкі...........................................................................8 7(6). Пладовае цела 3-8 см вышынёй, да 3-5 см у дыяметры, унізе звужанае да 1-2 см, сядзячае, галоўкавае або грушаватае, на вяршынцы з гароком. Ніжняя частка («фальшивая ножка») звужаная, са складкамі i ўвагнутасцямі, утвораная стэрыльнай губкаватай бялявай тканкай. Экзаперыдый з дзідкаў (шыпікаў) або бародавачак, якія лёгка абломваюцца, пакідаючы тонкі сеткавы малюнак. Эндаперыдый спачатку белы, потым рудзявы, у верхняй частцы з адтулінай для выдзялення зерля. Глеба белая, далікатная, з мяккім смакам i слабым рэдзькавым пахам, як паспее — парошыстая, пыліць жоўта-алівава-рудзявым парашком зерля. Зярліцы 3-4 мкм, куляватыя, дробнабародаўкавыя, рудзявыя — Пархавік перлавы (с. 201). — Пладовае цела 2-4 см вышынёй, уверсе 2-3 см, унізе да 1,5 см у дыяметры, спачатку сядзячае, яйкаватае, потым ігрушаватае, з кароткай губкаватай «фальшывай ножкай», падобнай да неглыбокага кубачка. Экзаперыдый зярністы або тупаігольчасты, бялявы, пазней рудзява-карычневы; эндаперыдый перапонкавы, тонкі, але шчыльны, руды, пасля выспявання з адіулінай на верхавінцы. Глеба мяккая, белая, з непрыемнымі пахам i смакам, як паспее — парошыстая, руда-алівавая. Зярліцы 3-5 мкм, куляватыя, каштанава-карычневыя, гладкія, з порай прарастання — Пархавік-дуля (с. 200). 8(6). Ніткі капіліцыю шырокія, з тоўстай абалонкай, з завостранымі шыпамі — сям'я Зорачнікавыя. Пладовае цела да 20 см у
Дадатковыя словы
гарбком, сямя
0 👁