дыяметры, куляватае, ля асновы з цяжамі міцэлію. Перыдый двухслаёвы, звонку тонкі, бялявы або брудна- ці шэра-рудзявы, у спеласці разбураецца i адпадае кавалкамі. Эндаперыдый спачатку тоўсты, мяккі, пазней тонкі, скурысты, карычневарудзявы, перад выспяваннем разрываецца на лопасці. Глеба спачатку бялявая, мяккая, потым алівава-жоўта-рудая, парошыстая. Зярліцы 7-12 мкм, куляватыя, бародаўкавыя, жоўтарудыя — Зорачнік скурысты (c. 165). — Ніткі капіліцыю без шыпоў.............................................................9 9(8). Пладовае цела да 15-16 см вышынёй i ў дыяметры (унізе, у звужанай частцы, 4-5 см шырынёй), шырокабулаўнае або выцягнута-мешкаватае, сядзячае. Экзаперыдый спачатку белы, гладкі, потым брудна-рудзявы, крыху бугрысты, пасля выспявання знікае. Эндаперыдый тонкі, шчыльнаскурысты, у верхняй частцы у спеласці таксама разбураецца. Глеба ў маладых грыбоў мяккая, белая, з прыемным грыбным пахам, мяккім смакам, з узростам алівава-рудзявая, выпадае з пладовага цела; ад яго застаецца толькі ніжняя кубкаватая частка (стэрыльная). Зярліцы 3-5 мкм, амаль куляватыя, гладкія, каштанава-карычневыя — Галавач мешкаваты (c. 152). — Пладовае цела да 50-60 см у дыяметры i ў вышыню, сплясканакуляватае, сядзячае, ля асновы крыху звужанае, складкаватае, са слаба развітай стэрыльнай тканкай i караняватым цяжам. Экзаперыдый тонкі, белы, пазней рудзее, перад выспяваннем застаецца толькі ля асновы. Эндаперыдый тоўсты, мяккі, белы або руды, крохкі, адпадае кавалкамі. Глеба мяккая, губкаватая, белая, з прыемнымі пахам i смакам, пасля выспявання пыліць парашком зерля, алівава-рудая. Капіліцый таўстасценны, з перагародкамі. Зярліцы 3,5-6 мкм, куляватыя, гладкія або шурпатыя, руда-карычневыя — Галавач вялізны (с. 152). 10(3). Спелыя пладовыя целы гнездаватыя — сям'я Гняздоўкавыя. Пладовае цела да 1,5 см вышынёй, да 1 см шырынёй (у верхняй частцы), сядзячае, спачатку яйкаватае, уверсе крыху сплясканае, укрытае бялявай перапонкавай абалонкай (эпіфрагмай), пазней кубкавата-выцягнутае. Экзаперыдый валасіста-шарсцісты, карычнева-руды. Эндаперыдый свінцова-шэры, бліскучы, дробнабаразёнкавы. Перыдыёлы 0,2 см у дыяметры, таўстаскурыя, прымацаваныя да перыдыя цяжамі, спачатку куляватыя, пазней крыху вуглаватыя, з узростам становяцца болын светлымі. Зярліцы 17-19x8-9 мкм, эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Кілішак шліхаваны (с. 170). — Пладовыя целы спачатку яйкаватыя, падземныя, у спеласці маюць выгляд кароткай шапачкі на доўгай ножцы, наземныя — сям'я
Дадатковыя словы
сямя
0 👁