Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Смярдзюхавыя. Пладовае цела спачатку да 7-8 см вышынёй, 5-6 см у дыяметры, яйкаватае, з доўгім караняватым прыдаткам ля асновы, брудна-бялявае. Перыдый трохслаёвы: экза- i эндаперыдый шчыльнаперапонкавыя, тоўстыя, паміж імі ёсць студзяністы або шчыльнаслізісты слой з глебы («земляное масла»). 3 ростам грыба перыдый разрываецца на 2-3 лопасці, якія зберагаюцца на аснове ножкі (рэцэптакула) у выглядзе мешкаватай разарванай похвы. Рэцэптакул 10-12 см вышынёй, 3-4 см у дыяметры, верацяновы, губкаваты, шчыльны, белы, на вяршыні з кароткай шапачкай, падобнай да смаржка. Шапачка да 3-4 см вышынёй, уверсе прырослая да рэцэптакула колцаватым патаўшчэннем, сеткава-ячэйкавая, укрытая «земляным маслам» — слізістай алівавай глебай з рэзкім пахам падлы. Зярліцы ў глебе 3-5 х 1-2 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, у парашку жаўтлявыя — Смярдзюх звычайны (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶